Тэйн Сэйн
Тэйн Сэйн | |
бірм. သိန်းစိန် | |
Прэзыдэнт М’янмы | |
---|---|
30 сакавіка 2011 — 30 сакавіка 2016 | |
Папярэднік: | Тан Швэ (Старшыня Дзяржаўнае рады міру і разьвіцьця) |
Наступнік: | Тхін Чжо |
Прэм’ер-міністар М’янмы | |
24 кастрычніка 2007 — 30 сакавіка 2011 | |
Папярэднік: | Со Він |
Наступнік: | пасада скасаваная |
Першы сакратар Дзяржаўнае рады міру і разьвіцьця | |
2004 — 24 кастрычніка 2007 | |
Папярэднік: | Кгін Ньюн |
Наступнік: | Тын Аунг М’ін У |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
20 красавіка 1945 (79 гадоў) К’ёнку, Бірма |
Партыя: | Партыя салідарнасьці і разьвіцьця Саюзу |
Сужэнец: | Хін Хін Він |
Дзеці: | 3 дачкі |
Адукацыя: | Акадэмія абароннай службы |
Узнагароды: | |
Тэйн Сэйн (па-бірманску: သိန်းစိန်; вымаўл. [θéiɴ sèiɴ]; нарадзіўся 20 красавіка 1945 году, К’ёнку, Бірма) — бірманскі палітычны і вайсковы дзяяч, прэзыдэнт М’янмы з 30 сакавіка 2011 году да 30 сакавіка 2016 году.
Падчас кіраваньня вайсковай хунты (Дзяржаўная рада міру і разьвіцьця) быў генэралам, у 2007 годзе выконваў абавязкі прэм’ер-міністра падчас лячэньня Со Віна, а па ягонай сьмерці быў прызначаны новым прэм’ер-міністрам (24 кастрычніка 2007).
У 2010 року звольніўся з войска, каб узяць удзел у парлямэнцкіх выбарах, якія не былі прызнаны міжнароднай супольнасьцью дэмакратычнымі. Партыя салідарнасьці і разьвіцьця Зьвязу пад ягоным кіраўніцтвам атрымала на выбарах большасьць месцаў у парлямэнце. 4 лютага 2011 году парлямэнт М’янмы абраў яго прэзыдэнтам краіны[1]. Афіцыйна заступіў на пасаду 30 сакавіка.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Лукашэнка павіншаваў Тэйн Сейна з абраннем на пасаду прэзідэнта М’янмы Грамадства. Наша Ніва (8 лютага 2011). Праверана 5 жніўня 2014 г.
|