Тыпы населеных пунктаў Эстоніі
Тыпы населеных пунктаў (па-эстонску: asula або asustusüksus) Эстоніі — паселішчы або тэрытарыяльныя адзінкі ў межах муніцыпалітэту. Населеныя пункты ня маюць адміністрацыйных функцыяў. Група населеных пунктаў фармуе воласьць зь мясцовай адміністрацыяй. Большасьць местаў складаюць асобныя мескія муніцыпалітэты, але некаторыя аб’яднаныя з вакольнымі ля іх воласьцямі.
Афіцыйна ў Эстоніі існуюць чатыры тыпы населеных пунктаў:
На 1 лістапада 2002 у Эстоніі налічвалася 47 местаў, 9 мястэчак, 173 пасёлкі і 4430 вёсак.
На паўночным усходзе краіны разьмешчаная поліцэнтрычная аглямэрацыя з насельніцтвам блізу 110 тысячаў чалавек (найбуйнейшае места — Кохтла-Ярвэ, цэнтар — Йыхві), якая зьяўляецца другім па памеры ўрбанізацыйнай фармацыяй у краіне пасьля Таліну.