Трансьсібірская магістраль
Выгляд
Трансьсібірская магістраль, Транссыбірская магістраль — чыгунка праз Эўразійскі кантынэнт, якая злучае Эўрапейскую частку Расеі, яе найбуйнейшыя прамысловыя раёны і сталіцу краіны зь яе сярэднімі (Сібір) і ўсходнімі (Далёкі Ўсход) раёнамі. Даўжыня 9 288,2 км, гэта самая доўгая чыгунка ў сьвеце. У 2002 году была завершаная поўная электрыфікацыя.