Сярэдняя школа
Сярэдняя агульнаадукацыйная школа — у Беларусі і шэрагу іншых краін установа адукацыі, якая дае агульную (без навучаньня прафэсіі) сярэднюю (10 — 12 клясаў) адукацыю. Звычайна ўключае ў сябе 3 ступені навучаньня:
- пачатковую (у Беларусі 1 — 4 клясы),
- базавую (5 — 9 кл.)
- старэйшую (10 — 11 кл.).
Можа быць пачатковай (навучаньне толькі ў клясах пачатковае ступені), няпоўнай (навучаньне да базавай ступені) і поўнай. Па заканчэньні 9 клясаў выдаецца пасьведчаньне аб базавай адукацыі, па заканчэньні 11 кл. — атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі.
У многіх краінах сярэдняй школай называюць базавую ступень (паміж пачатковымі і старэйшымі клясамі). Старэйшая ступень ў такіх краінах можа называцца вышэйшай школай (у той час як у Беларусі і шэрагу іншых краін пад вышэйшай школай разумеюць вышэйшыя навучальныя ўстановы). У такім разе сярэдняя школа можа знаходзіцца ў тым жа будынку, што і пачатковая і/ці старэйшая, а можа быць ад іх адлучана, як у Японіі. У некаторых краінах адукацыя, атрыманая ў сярэдняй школе, лічыцца пачатковай. Звычайна наведваньне школы абавязковае да базавай альбо старэйшай ступені, але ня ўсюды: да прыкладу, у Гаіты абавязкова толькі пачатковае навучаньне[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 2006—2014 гады лік выпускнікоў базавай школы ў Беларусі зьменшыўся на 69 % са 147 000 да 87 000, а лік выпускнікоў сярэдняй школы — на 60 % зь 96 000 да 60 000[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ WISE Haiti workshop (2011) Education in Haiti an overview of trends , issues and plans Праверана 2013-08-27 г. Архіўная копія ад 2013-09-15 г.
- ^ Надзея Нікалаева. Задачка для Міністэрства адукацыі // Зьвязда : газэта. — 13 сакавіка 2014. — № 46 (27656). — С. 3. — ISSN 1990-763x.