Сэра-Гауша
Сэ́ра-Гау́ша (па-партугальску: Serra Gaúcha) — гістарычна-культурны рэгіён, які складаецца з горных раёнаў у паўночна-ўсходняй частцы штату Рыю-Грандзі-ду-Сул на поўдні Бразыліі. Большасьць жыхароў гэтага краю маюць нямецкае і італьянскае паходжаньне. У выніку, месты і мястэчкі Сэры-Гаушу адлюстроўваюць нямецкі і італьянскі ўплывы праз сваю архітэктуру, кухню і культуру. У геаграфічным пляне рэгіён ёсьць часткай горнага сьцягу Сэра-Жэрал.
Некалькі турыстычных маршрутаў перасякаюць шэраг маляўнічых гарадоў рэгіёну, як то шлях Рота-Рамантыка, які пралягае праз месцы нямецкай спадчыны штату. Гарачыя крыніцы ў Нова-Прата таксама ўваходзяць у сьпіс турыстычных месцаў Бразыліі. У рэгіёне месьціцца шэраг важных гарадоў штату і краіны наагул, як то Кашыяс-ду-Сул, Бэнту-Гансалвэс, Гарыбальдзі, Фарупільля, Грамаду ды іншыя.