Бэнту-Гансалвэс
| Бэнту-Гансалвэс | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Бразылія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Штат | Рыю-Грандзі-ду-Сул | ||||
| Дата заснаваньня | 11 кастрычніка 1890 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 690 ± 1 м | ||||
| Каардынаты | 29°10′15″ пд. ш. 51°31′08″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Афіцыйная мова | партугальская і talian[d] | ||||
| Этнахаронімы | bento-gonçalvense | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 54 | ||||
| Паштовы індэкс | 95700-000 | ||||
| Сайт | bentogoncalves.rs.gov.br | ||||
| Бэнту-Гансалвэс на мапе Бразыліі Бэнту-Гансалвэс | |||||
Бэ́нту-Ганса́лвэс (па-партугальску: Bento Gonçalves) — горад у Бразыліі, які месьціцца ў штаце Рыю-Грандзі-ду-Сул. Паводле зьвестак на 2020 год насельніцтва гораду складала каля 121 тысячы чалавек[2]. Горад славіцца вырабам віна і мае мянушку «сталіцы віна Бразыліі».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1875 годзе бразыльскі ўрад вырашыў стварыць у штаце чатыры новыя населеныя пункты, якія пераважна засялілі італьянскія імігранты. Адным з такіх паселішчаў была вёска Дона-Ізабэл. Першыя жыхары населенага пункту паходзілі з італьянскай правінцыі Трэнта. У наступныя дзесяцігодзьдзі колькасьць засяленцаў павялічылася за кошт новых каляністаў, гэтым разам з рэгіёнаў Вэнэта, Трэнтына і Лямбардыі. У 1890 годзе вёска атрымала статус гораду, а назва зьмянілася на Бэнту-Гансалвэс. Чыгуначная станцыя была пабудаваная ў 1919 годзе, а пазьней, з прыбыцьцём мігрантаў зь іншых краінаў Эўропы, пачалася індустрыялізацыя места.