Перайсьці да зьместу

Сьцяг Малі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Малі
Малі
Сьцяг Малі
Прапорцыі 3:2[d]
Прыняты 1 сакавіка 1961

Дзяржа́ўны сьцяг Малі́ — дзяржаўны сымбаль Малі, прыняты 1 сакавіка 1961 году. Першапачатковы сьцяг быў прыняты 4 красавіка 1959. У тым варыянце на жоўтай паласе была намаляваная фігурка чалавека. Паводле некаторых зьвестак, фігурка была выдаленая ў адпаведнасьці з забаронай ісламу на малюнкі людзей (90% насельніцтва Малі — мусульмане).