Перайсьці да зьместу

Сьцяг Канады

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Канады

Закон аб дзяржаўным сьцягу прыняты палатай абшчынаў канадзкага парлямэнту 15 сьнежня 1964 году пасьля працяглых дэбатаў, бо было прадстаўлена больш за 2600 варыянтаў дызайну сьцяга.

Чырвоны кляновы ліст на цэнтральным белым полі, з бакоў якога вэртыкальныя чырвоныя палосы. Сярэдняя белая паласа ўдвая шырэй за кожную чырвоную. Сьцяг мае стаўленьне бакоў 1:2.

Сьцяг сымбалізуе два акіяны, якія абмываюць берагі Канады — Атлянтычны і Ціхі акіян. Кляновы ліст павінен падкрэсьліваць адзінства нацыі. Чырвоны — колер крыжа Сьв. Георгія, сымбалізуе Вялікабрытанію. Белы — колер францускай манархіі.

Нязгоды былі выкліканыя тым, што спрадвечна ліст клёну цукровага (Acer saccharum) быў эмблемай Усходняй Канады, дзе гэта дрэва расьце і дзе зь яго здабываюць кляновы сіроп. На большай частцы канадзкай тэрыторыі гэтае дрэва не сустракаецца.

Паводле адной зь легендаў, кляновы ліст стаў сымбалем Канады пры наступных абставінах. У 1860 годзе прынц Валійскі ўпершыню наведаў Канаду. У Таронта плянавалася сустрэча высокага госьця. Насельніцтва гораду рыхтавалася сустрэць прынца са сваімі нацыянальнымі сымбалямі. Так, ангельскія эмігранты прынесьлі ружы, шатляндзкія — галіны чартапалоху. Аднак для дзяцей эмігрантаў, якія нарадзіліся ў Канадзе, сымбалю не знайшлося, так як адзіным канадзкім сымбалям быў бабёр. Зрэшты, у канцы 1830-х гадоў баптысцкае таварыства Сьв. Яна ў Квэбэку прыняло ў якасьці сымбаля сваёй суполкі кляновы ліст. Суполка прапанавала несьці канадцам на сустрэчы з прынцам Валійскім кляновыя лісты.

Чырвоны і белы сталі афіцыйнымі колерам Канады пасьля іх зацьвярджэньня каралём Георгам V 21 лістапад 1921 году.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сьцяг Канадысховішча мультымэдыйных матэрыялаў