Перайсьці да зьместу

Сьцяг Банглядэш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьцяг Банглядэшу
Банглядэш
Сьцяг Банглядэш
Прапорцыі 3:5
Прыняты 17 студзеня 1972 (52 гады таму)
Тып дзяржаўны
Дызайн чырвоны дыск на зялёным полі
Аўтар Quamrul Hassan[d]

Сьцяг Банглядэш зьяўляецца афіцыйным сымбалем Народнай Рэспублікі Банглядэш. Дзейны сьцяг прыняты 17 студзеня 1972 году.

Сьцяг ўяўляе сабой чырвоны дыск на зялёным полі. Дыск разьмешчаны практычна ў цэнтры сьцяга, яго цэнтрам зьяўляецца кропка перасячэньня вэртыкальнай лініі, апушчанай з 9/20 доўгага боку сьцяга (лічачы ад тронка), і гарызантальнай лініі, праведзенай пасярэдзіне вузкага боку. Радыюс дыска — 1/5 даўжыні сьцяга. Прапорцыя сьцягу 3:5.

Зялёны колер сымбалізуе іслам, чырвоны круг — узыходзячае сонца як сымбал незалежнасьці.