Сусеград
крэпасьць | |
Краіна | Харватыя |
Месцазнаходжаньне | Podsused – Vrapče[d][1] |
Каардынаты | 45°49′16″ пн. ш. 15°49′51″ у. д. / 45.82111° пн. ш. 15.83083° у. д.Каардынаты: 45°49′16″ пн. ш. 15°49′51″ у. д. / 45.82111° пн. ш. 15.83083° у. д. |
Тып будынка | умацаваньне |
Першае згадваньне | IX стагодзьдзе |
Дата заснаваньня | XIII стагодзьдзе і XIV стагодзьдзе |
Дата скасаваньня | XVII стагодзьдзе |
Статус | Register of Cultural Goods of Croatia[d][2] |
Сусеград | |
Сусеград на Вікісховішчы |
Сусеград (па-харвацку: Susedgrad) — гістарычная крэпасьць, існавала ў горадзе Заграб у Харватыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крэпасьць Сусеград была пабудавана ў стратэгічна значным месцы на паўднёва-заходнім схіле гары Мядзьведніца, побач з Мядзьведградам і Самаборам. Падчас археалягічных раскопак на тэрыторыі крэпасьці былі выяўленыя пахаваньні часоў IX стагодзьдзя. У пахаваньні жаўнера быў знойдзены жалезны меч з бронзавымі ўстаўкамі, які знаходзіўся на поясе жаўнера.
У гістарычных крыніцах Сусеград упершыню згадваецца ў 1316 годзе, калі крэпасьць была падораная каралём Вугоршчыны і Харватыі Карлам Робэртам аднаму з фэадалаў. Пасьля крэпасьць належала шматлікім шляхетным радам. Адным з найбольш вядомых гаспадароў крэпасьці быў Франьё Тахі.
У 1530 годзе з-за небясьпекі турэцкага ўварваньня крэпасьць была значна ўмацавана і перабудаваная. У 1573 годзе крэпасьць знаходзілася ў эпіцэнтры сялянскага паўстаньня.
Крэпасьць была пакінутая пасьля пажару, які адбыўся ў XVII стагодзьдзі, і на сёньняшні дзень яна знаходзіцца ў руінах. Крэпасьць не была адноўлена з-за страты стратэгічнага значэньня.
У цяперашні час захаваліся руіны ўмацаваньняў і двара, а некаторыя з каменных і керамічных знаходак, у асноўным з XV і XVI стагодзьдзяў, захоўваюцца ў Музэі гісторыі Харватыі.
У 30-я гады XX стагодзьдзя быў распрацаваны праект па рэканструкцыі крэпасьці і стварэньне турыстычнай зоны з шматлікімі трасамі, лаўкамі і садамі. Аднак праект так і не быў рэалізаваны[3]. Сусеград зьяўляецца культурнай спадчынай Рэспублікі Харватыя[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в OpenStreetMap (мн.) — 2004.
- ^ а б https://registar.kulturnadobra.hr/#/details/Z-7528
- ^ Susedgrad. www.medvednica.info. Праверана 2018-09-23 г. Архіўная копія ад 2018-09-23 г.
- ^ Ministarstvo kulture Republike Hrvatske - KULTURNA BAŠTINA - Registar kulturnih dobara. www.min-kulture.hr. Праверана 2018-09-23 г. Архіўная копія ад 2018-09-23 г.