Перайсьці да зьместу

Стуршэнская пачвара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Статуя Стуршэнскай пачвары ў Эстэрсундзе

Сту́ршэнская пачва́ра (па-швэдзку: Storsjöodjuret) — фальклёрны, або крыптазаалягічны фэномэн у возеры Стуршэн у цэнтральнай частцы Швэцыі.

Першыя пісьмовыя згадкі пра Стуршэнскую пачвару датуюцца 1635 годам у легендзе пра тролей Яту й Кату. Дакумэнт, у якім існаваньне Пачвары зьвязваецца з Рунічным каменем з Фрэсё, падпісаны пастарам Мугенсам Пэдэрсэнам.

З XIX стагодзьдзя сталі пастаяннымі заявы ад розных сьведак, пра тое, што яны, нібыта, бачылі Пачвару, асабліва ўлетку й пераважна ў паўднёвай ды ўсходняй частках возера. У 1894 годзе нават было ўтворана адмысловае прадпрыемства, каб яе злавіць. У 1986 годзе ўлады лэну Емтлянд забаранілі «забіваць, шкодзіць, лавіць жывёлаў падвіду Стуршэнская пачвара», а таксама «забіраць або зьнішчаць яйкі, ці зьнішчаць жытло Стуршэнскай пачвары». У 2000 годзе на возеры былі ўсталяваныя адмысловыя пляцоўкі агляду.

У чэрвені 2008 году на возеры былі ўсталяваны чатыры відэакамэры, а ў жніўні таго самага году было засьнята тое, што нібыта зьяўляецца Стуршэнскай пачварай. Кліп быў выкладзены ў Youtube[1].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]