Стары мост (Мостар)
Выгляд
Стары мост (па-басьнійску: Stari most) — мост праз Нэрэтву ў горадзе Мостар.
Мост быў пабудаваны ў 1560-х гг. падчас атаманскай акупацыі. Больш за 420 гадоў мост прастаяў, але падчас югаслаўскага канфлікту 1990-х быў разбураны, да 2004 году адноўлены.[1] Рэканструяваны Стары мост лічыцца сымбалям прымірэньня, незалежна ад культуры, нацыянальнай прыналежнасьці і веравызнаньня насельніцтва[2].
Раён маста ў 2005 годзе быў уключаны ў Сусьветную спадчыну ЮНЭСКО[3].