Акунь: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат выдаліў: el:Πέρκα
д r2.7.1) (робат дадаў: bxr:Алгана
Радок 19: Радок 19:
[[br:Perch (pesk)]]
[[br:Perch (pesk)]]
[[bg:Костур (риба)]]
[[bg:Костур (риба)]]
[[bxr:Алгана]]
[[ca:Perca de riu]]
[[ca:Perca de riu]]
[[cs:Okoun říční]]
[[cs:Okoun říční]]

Вэрсія ад 19:36, 25 сакавіка 2011

Акунь звычайны
Perca fluvialis

Аку́нь звыча́йны (па-лацінску: Perca fluvialis) — рыба сямейства акунёвых.

Даўжыня да 50 см, маса да 1,5 кг. Цела высокае (у буйных гарбатае), зяленавата-жоўтага колеру, па баках 5 — 9 папярэчных цёмных палос, мае 2 спінныя плаўнікі. Луска дробная. У Беларусі ёсць ва ўсіх вадаёмах, адна з найбольш шматлікіх рыб, асноўная прамысловая ў краіне. Папулярны аб’ект рыбалкі ў большасьці эўрапейскіх народаў (няма акунёў у Італіі, на Піранейскім паўвостраве, на поўначы Скандынавіі).

Мяса белае, далікатнае, сочнае, багатае на экстрактыўныя рэчывы, але мае шмат дробных вострых костак; утрымлівае 18,5% бялку, 0,9% тлушчу. Малых акунёў (20 — 25 см), пасля трыбушэння смажаць цэлымі на тлушчы або вараць юшку. З булёну можна рабіць халадзец, заліўныя. Буйных смажаць або прыпускаюць з садавінай, грыбамі, агурочным расолам, белым віном і г. д. Сярэдняга памеру акунёў можна вяліць.

Артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа»

Вонкавыя спасылкі

Акуньсховішча мультымэдыйных матэрыялаў