Галісія: розьніца паміж вэрсіямі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Галісія?oldid=645794 |
(Розьніцы няма)
|
Вэрсія ад 23:28, 23 студзеня 2011
Галісія (па-галісійску: Galiza, па-гішпанску: Galicia) — аўтаномная супольнасьць на паўночным захадзе Гішпаніі. Сталіца — Сант’яга-дэ-Кампастэла, найбуйнейшы горад — Віга.
Эканоміка
З галін прамысловасьці ў Галісіі найбольш разьвітыя харчовая (асабліва рыбакансэрвная), суднабудаваньне і хімічная (нафтаперапрацоўка). Галоўныя прамысловыя цэнтры Галісіі — Віга і Ля-Карунья.
У эканоміцы Галісіі асноўнае значэньне мае аграрны сэктар. У сельскай гаспадарцы і рыбалоўстве занята больш за 50% насельніцтва раёна. Галоўная галіна сельскай гаспадаркі — мяса-малочная, жывёлагадоўля, вінаробства, плянтацыі з садавінай.