Уладзіслава Луцэвіч: розьніца паміж вэрсіямі
крыніца — http://be.wikipedia.org/wiki/Уладзіслава_Луцэвіч?oldid=605858 |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 1: | Радок 1: | ||
'''Уладзіслава Францаўна Луцэвіч''' ([[25 сьнежня]].[[1891]], в. [[Вішнева]], цяпер [[Валожынскі раён]], [[ |
'''Уладзіслава Францаўна Луцэвіч''' ([[25 сьнежня]].[[1891]], в. [[Вішнева]], цяпер [[Валожынскі раён]], [[Менская вобласьць]] — [[25 лютага]] [[1960]]) — беларускі літаратуразнавец і культурны дзяяч. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1959). Жонка [[Янка Купала|Янкі Купалы]]. |
||
Скончыла Віленскую гімназію (1906), пэдагагічныя курсы ў [[Варшава|Варшаве]] (1908). Працавала выхавацельніцай дзіцячага прытулку ў [[Вільня|Вільні]]. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 прыцягвалася да суда). У 1914 арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў [[Наша ніва (1906)|«Нашай ніве»]]. У 1916 выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 у [[Менск]]у, працавала інспэктарам дашкольных установаў Наркамасветы БССР, выхавацельніцай і пэдагогам-мэтадыстам дзіцячых установаў, на радыё. У 1944-60 дырэктар Літаратурнага музэю Я. Купалы. |

Вэрсія ад 18:50, 22 лістапада 2010
Уладзіслава Францаўна Луцэвіч (25 сьнежня.1891, в. Вішнева, цяпер Валожынскі раён, Менская вобласьць — 25 лютага 1960) — беларускі літаратуразнавец і культурны дзяяч. Заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1959). Жонка Янкі Купалы.
Скончыла Віленскую гімназію (1906), пэдагагічныя курсы ў Варшаве (1908). Працавала выхавацельніцай дзіцячага прытулку ў Вільні. Вяла прапаганду ў рабочых гуртках (у 1909 і 1911 прыцягвалася да суда). У 1914 арганізоўвала прытулак для дзяцей бежанцаў. Прапагандавала беларускую літаратуру, друкавала вершы ў «Нашай ніве». У 1916 выйшла замуж за Янку Купалу. 3 1919 у Менску, працавала інспэктарам дашкольных установаў Наркамасветы БССР, выхавацельніцай і пэдагогам-мэтадыстам дзіцячых установаў, на радыё. У 1944-60 дырэктар Літаратурнага музэю Я. Купалы.
Складальнік зборнікаў матэрыялаў пра жыцьцё і творчасьць Я. Купалы «Янка Купала» (1952, з В. Тарасавым), «Любімы паэт беларускага народа» (1960), «Янка Купала ў беларускім мастацтве» (1958), «Бібліяграфія твораў Янкі Купалы» (ч. 1, 1955, з Н. Кудраўцавай). Аўтар артыкулаў і ўспамінаў пра Я. Купалу, успамінаў пра З. Бядулю, Цётку. Сабрала і апрацавала «Народныя дзіцячыя песенькі» (1939), склала «Дашкольны сьпеўнік» (1928, з А. Савёнак), «Зборнік вершаў для дашкольных устаноў» і «Для маленькіх» (абодва 1940), апрацоўвала народныя казкі.
Творы
- Янка Купала ў Вільні // Беларусь. 1945. № 6;
- Мае ўспаміны пра Змітрака Бядулю // Беларусь. 1946. № 11-12;
- 3 успамінаў аб Янку Купалу // Янка Купала. Мн., 1955;
- Новыя матэрыялы пра Янку Купалу // ЛіМ. 1959. 30 мая.
Літаратура
- Раманоўская Я. Акрыленая песняй // Полымя. 1971. № 12;
- Андрэева Е. Педагог і грамадскі дзеяч // Полымя. 1982. № 7;
- Тарасава Т. Песня вернасці // Дэень паэзіі — 82. Мн., 1982.