Юда Тадэй: розьніца паміж вэрсіямі
KamikazeBot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: sr:Апостол Тадеј |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д робат дадаў: ta:யூதா ததேயு (திருத்தூதர்) |
||
Радок 50: | Радок 50: | ||
[[sv:Judas Taddeus]] |
[[sv:Judas Taddeus]] |
||
[[tl:Hudas ang Alagad]] |
[[tl:Hudas ang Alagad]] |
||
[[ta:யூதா ததேயு (திருத்தூதர்)]] |
|||
[[th:จูดอัครสาวก]] |
[[th:จูดอัครสาวก]] |
||
[[uk:Тадей (апостол)]] |
[[uk:Тадей (апостол)]] |
Вэрсія ад 17:27, 27 жніўня 2010
Сьвяты Юда Тадэвуш (Юда паходзіць з габрэйскага jehuda - варты пашаны). Гэтае імя было пэўны час дужа пашыраным у габрэяў, менавіта ў зьвязку з тым, двое Апосталаў называліся гэтак. Згадкі пра Юду Тадэвуша льга напаткаць у Эвангельлях (гл. Ян 14, 22; Мц 10, 3; Мк 3, 18). Сьвяты з'яўляўся сваяком Езуса Хрыстуса, яму належыць аўтарства адной зь кнігаў Новага Запавету - Пасланьня сьвятога Апостала Юды. Гэтая праца ў найпераканаўчы спосаб сьведчыць пра ягоную сьціпласьць, бо тутака Апостал ніякім чынам не зазначае пра ўласную роднасьць з Панам Езусам. Сьвяты Юда Тадэвуш ведаў, што ягонае наканаваньне - абвяшчаць па сьвеце Добрую Навіну аж да астатніх хвілін зямнога жыцьця. Па Апошняй Вячэры ён вырушыў у апостальскае падарожжа. Сьпярша сьв. Юда Тадэвуш накіраваўся ў Мэзапатамію, пасьля ў Пэрсіі ён напаткаў сьв. Сымона, і ад тых часоў Апосталы ўдваіх абвяшчалі Веру ў Хрыста ў Лібіі ды Пэрсіі. Урэшце, іхная чыннасьць далася ў знакі паганцам. Сьв. Юда й сьв. Сымон мелі пакутніцкі скон: іх забілі кіямі. Парэшткі Апостала пахавалі ў Рыме, дзе яны аж дагэтуль захоўваюцца ў базыліцы сьв. Пятра. Здавён сьв. Юду Тадэвуша ўшаноўваюць як апекуна ў безнадзейных справах. Папа Павал ІІІ у брэве 22 верасьня 1548 удзяліў поўны адпуст тым, хто чытацьме малітвы каля рэліквіяў Апостала ў дзень ягонага сьвята (28 кастрычніка). Сымбалі сьвятога: рыбацкі човен, камяні, крыж, кніга, меч, сякера, булава ды кіі, якімі ён быў забіты.
Літаратура
- М.Л. Рунёва. Святы Юда Тадэвуш. Жыццё, дзейнасць, малітвы. - Мн., 2003.
Вонкавыя спасылкі
Юда Тадэй — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў