Усяслаў Васількавіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
AlexPin (гутаркі | унёсак)
Радок 11: Радок 11:
[[be:Усяслаў Васількавіч]]
[[be:Усяслаў Васількавіч]]
[[sk:Izjaslav III. (Polacké kniežatstvo)]]
[[sk:Izjaslav III. (Polacké kniežatstvo)]]
[[ru:Всеслав Василькович]]

Вэрсія ад 15:42, 20 ліпеня 2010

Усяслаў Васількавіч, Усяслаў III (каля 1100 — пасьля 1180) - князь полацкі (1162 - 1167, 1167 - пасьля 1180). Сын Васількі Сьвятаслававіча.

Заняў полацкую пасаду ў 1162 годзе пасьля паразы Рагвалода-Васіля ад Валадара Глебавіча. Страты палачан у бітве былі цяжкімі, таму Рагвалод-Васіль не вярнуўся у Полацк, а пайшоў княжыць у Друцак. Палачане ж запрасілі да сябе князем Усяслава Васількавіча з Віцебска. Усяслаў уладарыў пры падтрымцы смаленскіх князёў і не ладзіў з менскімі князямі.

У 1167 менскі Валадар з войскам у якім была шмат літоўцаў выступіў супраць Усяслава Васількавіча, перамог яго ў бітве і заняў полацкую пасаду, заключыўшы з полацкім вечам умову і замацаваўшы яе цалаваньнем крыжа. Затым накіраваўся на Віцебск, куды ўцёк Усяслаў, але даведаўшыся, што на дапамогу віцяблянам ідзе смаленскі князь Раман, вярнуўся ў свае землі. Васілька зноў заняў полацкую пасаду.

Апошні раз згадваецца ў 1180 годзе калі разам з іншымі князямі выступіў супраць смаленскіх князёў, сваіх былых хаўрусьнікаў. Вадаць неўзабаве пасьля гэтага памёр.