Канстанцін Вераніцын: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
д робат дадаў: be:Канстанцін Вераніцын |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу]] |
[[Катэгорыя:Памерлі ў Санкт-Пецярбургу]] |
||
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
[[Катэгорыя:Беларускія літаратары]] |
||
[[be:Канстанцін Вераніцын]] |
Вэрсія ад 17:08, 11 траўня 2010
Канстантын Васілёў Вераніцын | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 13 чэрвеня 1834
|
Памёр | 26 жніўня 1903 (69 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, чыноўнік |
Жанр | паэзія |
Мова | беларуская мова і расейская мова |
Значныя творы | «Тарас на Парнасе» «Два д'яўлы» |
Творы на сайце Knihi.com | |
Канстанцін Васілёў Вераніцын (13 чэрвеня 1834, Астраўляны, Віцебскі павет, Віцебская губэрня — верагодна 1904, Пецярбург) — беларускі пісьменьнік, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры. Аўтар сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе».
Біяграфія
Паходзіў з прыгонных сялянаў памешчыкаў Бондыравых. Спачатку яго прозьвішча было Васільеў. У 1851 годзе, пасьля атрыманьня «вольнай» ад свайго пана Васіля Бондырава, ён прыпісаўся ў мяшчане і выбраў сабе прозьвішча «Вераніцын».
Вучыўся ў Гарадоцкай парафіяльнай школе, Віцебскай гімназіі (1845—1852) і два гады ў Пецярбурскай мэдыка-хірургічнай акадэміі, адкуль яго адлічылі ў 1854 годзе. У 1857 паступіў у Горы-Горацкі інстытут адразу на трэці курс, і ў 1859 г. у ліку найлепшых студэнтаў скончыў яго са званьнем агранома, напісаўшы дысэртацыю «О белорусском хозяйстве». Пэўны час працаваў выкладчыкам у Маладзечанскай настаўніцкай сэмінарыі, потым служыў у Пецярбургу ў апараце Міністэрства шляхоў зносін. У 1900 выйшаў у адстаўку ў чыне стацкага саветніка. Яго найвядомейшая паэма «Тарас на Парнасе» складалася за часам пецярбурскага ды горацкага побыту. Месца знаходжаньня магілы Вераніцына ў Пецярбургу, як і дакладная дата яго сьмерці невядомая.
Літаратура
|