Сарацыны: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма апісаньня зьменаў
 
"у" змененыя на "ў" дзе гэта патрабуецца правапісамю
Радок 1: Радок 1:
{{Вікіфікаваць}}
{{Вікіфікаваць}}
'''Сарацыны''', негатыуная назва мусульманаў у сярэднявечных заходнееурапейскiх крынiцах. Амiян Марцэлiн, рымскi гiсторык грэчаскага паходжання (IV ст.), згадвау с. як адно з арабскiх плямёнау на ПнЗ Аравiйскай пустынi. Паступова тэрмiн “с.” пачалi ужываць у заходняй лiтаратуры для абазначэння спачатку усiх арабау, потым мусульманаў увогуле, а часам у шырокiм сэнсе ўсіх некаталікоў. Тэрмiн быу вядомы i на Русi (“Моамеда, жреца срачиньского” згадвау каля 1107 чарнiгаускi iгумен Данiiл), ён набыу шырокае распаусюджанне у сувязi з крыжовымi паходамi. З канца XII ст. яго этымалогiю звязвалi з iмём курдскага палкаводца, султана Егiпта Саладзіна (Салах-эд-Дзіна), якi у 1187—1192 узначальвау супрацiуленне мусульманскiх дзяржау Блiзкага Усходу крыжакам.
'''Сарацыны''', негатыўная назва мусульманаў у сярэднявечных заходнееўрапейскiх крынiцах. Амiян Марцэлiн, рымскi гiсторык грэчаскага паходжання (IV ст.), згадваў с. як адно з арабскiх плямёнаў на ПнЗ Аравiйскай пустынi. Паступова тэрмiн “с.” пачалi ўжываць у заходняй лiтаратуры для абазначэння спачатку ўсiх арабаў, потым мусульманаў увогуле, а часам у шырокiм сэнсе ўсіх некаталікоў. Тэрмiн быў вядомы i на Русi (“Моамеда, жреца срачиньского” згадваў каля 1107 чарнiгаўскi iгумен Данiiл), ён набыў шырокае распаўсюджанне ў сувязi з крыжовымi паходамi. З канца XII ст. яго этымалогiю звязвалi з iмём курдскага палкаводца, султана Егiпта Саладзіна (Салах-эд-Дзіна), якi ў 1187—1192 узначальваў супрацiўленне мусульманскiх дзяржаў Блiзкага Усходу крыжакам.

У экзальтаванай свядомасцi заходнееурапейскага духавенства i рыцарства, якiя лiчылi каталiцкую Зах. Еуропу акружанай адзiным фронтам нехрысцiянскiх дзяржаў — ад мусульманскай Iспанii i Блiзкага Усходу да Лiтвы i Русi, “сарацынскай” дзяржавай уяулялася i ВКЛ. Такiя аблуды умела падтрымлiвалiся крыжацкай прапагандай для абгрунтавання “маральнага права” на агрэсiю супраць ВКЛ, асаблiва у канцы XIV ст., калi пасля разгрому Тахтамыша Цiмурам (Тамерланам) тут знайшла прытулак значная частка татараў. Хранiст i паэт, iдэёлаг французскага рыцарства Жан Фруасар, апiсваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана Баязiда, якi скончыўся трагiчным паражэннем хрысцiянскай армii пад Нiкапалем у 1396, пiсаў, што “Баязiд i Калiф паслалi да некалькiх сарацынскiх каралёў — у Персiю, Мiдзiю, Татарыю i нават у Лiтву на мяжы з Прусiяй”. Англiйскi хранiст канца XIV ст., манах абатства Сент-Олбанс Томас Уолсінгэм таксама лічыў “караля Літвы” Вiтаута “сарацынскім уладыкам” накшталт султанау “Вавілоніі“, Турцыі і татарскiх ханау: “Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысціянскую з нагоды шчаслівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй секты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру”. У свядомасці Уолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэнне Літвы у 1387, разгром Баязіда Тамерланам у 1402 і бітва на Ворскле ў 1399. Пасля Вялiкай вайны 1409—1411 частата сустракаемасцi тэрмiну “с.” у дачыненнi да Лiтвы рэзка скарачаецца, але яшчэ у 1420-х, калi Вiтаута абвiнавачвалi у патаемным супрацоунiцтве з асманамi, баварскi хранiст Ульрых фон Рыхенталь называу Вiтаута “herczog zu Sarasio”.
У экзальтаванай свядомасцi заходнееўрапейскага духавенства i рыцарства, якiя лiчылi каталiцкую Зах. Еўропу акружанай адзiным фронтам нехрысцiянскiх дзяржаў — ад мусульманскай Iспанii i Блiзкага Усходу да Лiтвы i Русi, “сарацынскай” дзяржавай уяўлялася i ВКЛ. Такiя аблуды ўмела падтрымлiвалiся крыжацкай прапагандай для абгрунтавання “маральнага права” на агрэсiю супраць ВКЛ, асаблiва ў канцы XIV ст., калi пасля разгрому Тахтамыша Цiмурам (Тамерланам) тут знайшла прытулак значная частка татараў. Хранiст i паэт, iдэёлаг французскага рыцарства Жан Фруасар, апiсваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана Баязiда, якi скончыўся трагiчным паражэннем хрысцiянскай армii пад Нiкапалем у 1396, пiсаў, што “Баязiд i Калiф паслалi да некалькiх сарацынскiх каралёў — у Персiю, Мiдзiю, Татарыю i нават у Лiтву на мяжы з Прусiяй”. Англiйскi хранiст канца XIV ст., манах абатства Сент-Олбанс Томас Уолсінгэм таксама лічыў “караля Літвы” Вiтаўта “сарацынскім уладыкам” накшталт султанаў “Вавілоніі“, Турцыі і татарскiх ханаў: “Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысціянскую з нагоды шчаслівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй секты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру”. У свядомасці Уолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэнне Літвы ў 1387, разгром Баязіда Тамерланам у 1402 і бітва на Ворскле ў 1399. Пасля Вялiкай вайны 1409—1411 частата сустракаемасцi тэрмiну “с.” у дачыненнi да Лiтвы рэзка скарачаецца, але яшчэ ў 1420-х, калi Вiтаўта абвiнавачвалi ў патаемным супрацоўнiцтве з асманамi, баварскi хранiст Ульрых фон Рыхенталь называў Вiтаўта “herczog zu Sarasio”.

Лiт.: Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899; Zins H. Polska w oczach anglikow. Warszawa, 1974; Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996.

Вэрсія ад 18:23, 19 лютага 2005

Сарацыны, негатыўная назва мусульманаў у сярэднявечных заходнееўрапейскiх крынiцах. Амiян Марцэлiн, рымскi гiсторык грэчаскага паходжання (IV ст.), згадваў с. як адно з арабскiх плямёнаў на ПнЗ Аравiйскай пустынi. Паступова тэрмiн “с.” пачалi ўжываць у заходняй лiтаратуры для абазначэння спачатку ўсiх арабаў, потым мусульманаў увогуле, а часам у шырокiм сэнсе ўсіх некаталікоў. Тэрмiн быў вядомы i на Русi (“Моамеда, жреца срачиньского” згадваў каля 1107 чарнiгаўскi iгумен Данiiл), ён набыў шырокае распаўсюджанне ў сувязi з крыжовымi паходамi. З канца XII ст. яго этымалогiю звязвалi з iмём курдскага палкаводца, султана Егiпта Саладзіна (Салах-эд-Дзіна), якi ў 1187—1192 узначальваў супрацiўленне мусульманскiх дзяржаў Блiзкага Усходу крыжакам.

У экзальтаванай свядомасцi заходнееўрапейскага духавенства i рыцарства, якiя лiчылi каталiцкую Зах. Еўропу акружанай адзiным фронтам нехрысцiянскiх дзяржаў — ад мусульманскай Iспанii i Блiзкага Усходу да Лiтвы i Русi, “сарацынскай” дзяржавай уяўлялася i ВКЛ. Такiя аблуды ўмела падтрымлiвалiся крыжацкай прапагандай для абгрунтавання “маральнага права” на агрэсiю супраць ВКЛ, асаблiва ў канцы XIV ст., калi пасля разгрому Тахтамыша Цiмурам (Тамерланам) тут знайшла прытулак значная частка татараў. Хранiст i паэт, iдэёлаг французскага рыцарства Жан Фруасар, апiсваючы падрыхтоўку да крыжовага паходу супраць турэцкага султана Баязiда, якi скончыўся трагiчным паражэннем хрысцiянскай армii пад Нiкапалем у 1396, пiсаў, што “Баязiд i Калiф паслалi да некалькiх сарацынскiх каралёў — у Персiю, Мiдзiю, Татарыю i нават у Лiтву на мяжы з Прусiяй”. Англiйскi хранiст канца XIV ст., манах абатства Сент-Олбанс Томас Уолсінгэм таксама лічыў “караля Літвы” Вiтаўта “сарацынскім уладыкам” накшталт султанаў “Вавілоніі“, Турцыі і татарскiх ханаў: “Гэты кароль Літвы павярнуўся ў веру хрысціянскую з нагоды шчаслівай перамогі, дараванай яму небам, разам з 60 тыс. людзей сваёй секты, якія ў знак веры накладаюць на зброю белы плашч і прышываюць на тых шатах крыж чырвонага колеру”. У свядомасці Уолсінгэма вычварна спляліся самыя розныя падзеі: хрышчэнне Літвы ў 1387, разгром Баязіда Тамерланам у 1402 і бітва на Ворскле ў 1399. Пасля Вялiкай вайны 1409—1411 частата сустракаемасцi тэрмiну “с.” у дачыненнi да Лiтвы рэзка скарачаецца, але яшчэ ў 1420-х, калi Вiтаўта абвiнавачвалi ў патаемным супрацоўнiцтве з асманамi, баварскi хранiст Ульрых фон Рыхенталь называў Вiтаўта “herczog zu Sarasio”.

Лiт.: Piekosinski F. Gosci polscy na soborze Konstancyiskim // Rozprawy Akademii umiejetnosci. Wydzial historyczno-filozoficzny. Ser. II, T. 12 (37). Krakow, 1899; Zins H. Polska w oczach anglikow. Warszawa, 1974; Белы А. Пад крыжом Св. Георгiя // Падарожнiк. № 2, 1996.

Алесь Белы - ЭГБ