Вікіпэдыя:Як рэдагаваць існы артыкул: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
глядзіце таксама
д робат дадаў: gv:Wikipedia:Kanys duillag y reaghey
Радок 46: Радок 46:
[[fr:Aide:Comment modifier une page]]
[[fr:Aide:Comment modifier une page]]
[[ga:Vicipéid:Conas alt a chur in eagar]]
[[ga:Vicipéid:Conas alt a chur in eagar]]
[[gv:Wikipedia:Kanys duillag y reaghey]]
[[he:עזרה:עריכת דף]]
[[he:עזרה:עריכת דף]]
[[hr:Wikipedija:Kako uređivati stranicu]]
[[hr:Wikipedija:Kako uređivati stranicu]]

Вэрсія ад 01:02, 13 красавіка 2009

Гэты тэкст зьмяшчае асноўныя веды, неабходныя для рэдагаваньня існуючага артыкула. Рэдагаваць вельмі лёгка: проста націснуць спасылку рэдагаваць, адчыніцца акенца з існуючым тэкстам артыкула.

Калі Вы трапілі на старонку рэдагаваньня, далей трэба:

  1. зрабіць вашыя зьмены ў тэксьце, дадаць нешта новае ці выправіць памылку;
  2. напісаць кароткае апісаньне зьменаў у адпаведным акенцы;
  3. націснуць Праглядзець каб пабачыць, як артыкул будзе выглядаць пасьля Вашага ўдзелу;
  4. калі атрыманы тэкст Вас задавальняе, націснуць Захаваць старонку.

Каб адмяніць рэдагаваньне, дастаткова выканаць каманду "вярнуцца назад" у Вашым браўзэры. Рэдагаваць можна і не проста ў акне браўзэра, а скапіяваць тэкст артыкулу ў Вашым улюбёным тэкставым рэдактары. Пры гэтым Вы зможаце пракантраляваць артаграфію, і да таго ж, захаваць зьмены і пазьбегнуць страты ў выпадку адключэньня сувязі.

Калі ласка, пры напісаньні артыкула, прытрымлівайцеся нэўтральнага тона, пазьбягайце эмацыянальных і суб'ектыўных ацэнак, рэклямы. Дзе магчыма, пазначайце, адкуль узяты матэрыял для артыкула - гэта дазволіць іншым удзельнікам удакладніць і дапоўніць Вашу працу.

Не абавязкова намагацца зрабіць адразу дасканалы артыкул. Кожны артыкул заўжды можна адрэдагаваць, дапоўніць, падкарэктаваць. Ня трэба баяцца рэдактаваць артыкул, Вікіпэдыя створана менавіта для гэтага: каб кожны мог дапамагчы. Але калі Вы ўсё-такі ня ўпэўнены, што зробіце ўсё добра, тады перад тым, як рэдагаваць нейкі артыкул, патрэніруйцеся ў пясочніцы. Тыя, хто не жадае зьмяняць сам артыкул, можа напісаць свае заўвагі на старонцы гутаркі, якая існуе для кожнага артыкула.

Фарматаваньне ў Вікі

Для выдзяленьня, аздабленьня тэкста рознымі стылямі і пазначэньня структуры тэкста ў Вікіпэдыі існуе спэцыяльная мова фарматаваньня. Поўную даведку можна пабачыць на старонцы Вікі-фарматаваньне.

Перад тым як захаваць

Перад тым як захаваць старонку, калі ласка, праверце яшчэ раз:

  • Аўтарскія правы на матэрыялы, зьмешчаныя ў артыкуле. Калі Вы няўпэўнены, што нейкі тэкст ці малюнак можна вольна капіяваць і распаўсюджваць, лепш наогул не выкарыстоўваць яго.
  • Правапіс — клясычны (тарашкевіца), і правільны — без памылак. Падтрымку łacinki плянуецца зрабіць шляхам аўтаматычнай канвэртацыі. Падрабязнасьці — на старонцы Вікіпэдыя:Правапіс.
  • Пры капіяваньні тэкстаў, цытатаў, фрагмэнтаў зь іншых электронных крыніц - пракантралюйце і калі трэба замяніце i лацінскае на і кірылічнае; калі ў тэксьце былі прастаўлены пераносы (знакі "-" пасярод слоў) - іх трэба выдаліць. (Для візуальнага пошуку лацінскіх літар у кірылічным тэксьце зручна ўжываць рэдактар тэкставы рэдактар SciTE. Ён паказвае лацінскія і кірылічныя літары розным колерам. Пры дапамозе яго можна зрабіць "пошук і замену". Таксама падсьветку асобных літар можна рабіць з дапамогай Find/Highlight у Firefox.)

Глядзіце таксама