Майкл Дуглас: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д робат дадаў: la:Michael Douglas
д робат дадаў: vi:Michael Douglas
Радок 113: Радок 113:
[[tr:Michael Douglas]]
[[tr:Michael Douglas]]
[[uk:Дуглас Майкл]]
[[uk:Дуглас Майкл]]
[[vi:Michael Douglas]]
[[zh:邁克爾·道格拉斯]]
[[zh:邁克爾·道格拉斯]]

Вэрсія ад 07:05, 30 лістапада 2008

Майкл Дуґляс, студзень 1997

Майкл Керк Ду́ґляс (па-ангельску Michael Kirk Douglas; нарадзіўся 5 верасьня 1944, Нью-Брансўік, Нью-Джэрсі, ЗША) – амэрыканскі кінаактор і прадусар беларускага паходжаньня.

Раньняе жыцьцё

Сын актора Керка Дуґляса й бэрмудзкае акторкі Даяны Дыл, дачкі палкоўніка Томаса Мэлвіла Дыла (генэральны пракурор Бэрмудзкіх абтокаў і афіцэр Бэрмудзкае Народнае Артылерыі) і Рут Рапальі Нэйльсан. Скончыў прэстыжную Іґлбрукскую Школу ў Дырфілдзе, Масачусэтс, і Чоэт Розмэры Гол у Ўолінґфордзе, Канэктыкут. У 1968 скончыў Каліфарнійскі Ўнівэрсытэт у Санта-Барбары.

Кар’ера

Хуткау кар’ернаму росту паспрыяла слава бацькі. Першым ягоным посьпехам стаў сэрыял “Вуліцы Сан-Фрацыска”, што ішоў у 1972-1976. У 1975 ён як прадусар атрымаў “Оскар” за фільм “Палёт па-над гняздом зязюлі”. Аднак неўзабаве пачаўся спад кар’еры, што скончыўся толькі ў 1984, калі Дуґляс зьняўся ў фільме “Раман з камнем”.

Сусьветна вядомым ён стаў дзякуючы фільму “Ракавая жарсьць”, што выйшаў на экраны ў 1987. У 1988 ён атрымаў чарговага “Оскара”, на гэты раз за ролю Ґордана Ґека ў фільме “Ўол-Стрыт”. Аднак найбольшую славу яму прынёс фільм “Асноўны інстыкт”, дзе ён зьняўся разам з Шэран Стоўн. За гэтае кіно Дуґляс у 1998 атрымаў Крыштальны Глёбус на Міжнародным Кінафэсьце ў Карлавых Варах.

Нягледзячы на правал фільму “Усялякае ў сям’і” (2003), пасьля якога Дуґляс тры гады не зьяўляўся на экране, ён застаецца адным з найбольш папулярных актораў ЗША.

Асабістае жыцьцё

20 сакавіка 1977 Майкл Дуґляс ажаніўся з Дайэндрай Люкер. 13 сьнежня 1978 г. у іх нарадзіўся сын Кэмэран. У 2000 Майкл і Дайэндра разьвяліся, і 18 лістапада 2000 Дуґляс ажаніўся з валійскай акторкай Кэтрын Зэтай Джонс, ад якой мае двух дзяцей: сына Дыляна Майкла (нарадзіўся 8 жніўня 2000) і дачку Кэрыс Зэту (нарадзілася 20 красавіка 2003).

Майкл Дуґляс – прыхільнік ядзернага разбраеньня. Ён уваходзіць у кіраўніцтва Фонду Рала, які выступае супроць біялягічнае, хімічнае й ядзернае зброі. У 1998 быў прызначаны ААН Паслом Міру. Дуґляс з’яўляецца заўзятым прыхільнікам і спонсарам Дэмакратычнае Партыі.

Фільмаграфія

Адкінь гіганцкі цень (1966) у ролі кіроўцы джыпу

Дзе Джэк? (1969)

Вітаю, герой! (1969) у ролі Карла Дыксана

Эдам а шостай раніцы (1970) у ролі Эдама Ґэйнса

Калі тэлефануе Майкл (1971)

Бэлька (1971) у ролі Джэры

Напалеон і Саманта (1972) у ролі Дэні

Вуліцы Сан-Францыска (1972-1976), тэлесэрыял

Кома (1978) у ролі доктара Марка Бэлоўза

Кітайскі сындром (1979) (таксама й прадусар) у ролі Рычарда Адамса

Бег (1979) у ролі Майкла Андропаліса

Цяпер мая чарга (1980) у ролі Бэна Льюіна

Зорная палата (1983) у ролі вярхоўнага судзьдзі Стывэна Гардына

Раман з камнем (1984) у ролі Джэка Колтана

Жамчужына Нілу (1985) у ролі Джэка Колтана

Кардэбалет (1985) у ролі Зака

Ракавая жарсьць (1987) у ролі Дэна Ґалаґера

Ўол-Стрыт (1987) у ролі Ґордана Ґека

Чорны дождж (1989) у ролі Ніка Конкліна

Вайна Роўзаў (1989) у ролі Олівэра Роўза

Олівэр Стоўн (1992) (дакумэнтальны) у ролі самога сябе

Сьвятло ў цемры (1992) у ролі Эда Лілэнда

Асноўны інстынкт (1992) у ролі Ніка Карэна

Падзеньне (у рускім пракаце Зь мяне хопіць) (1993) у ролі Ўільяма Фостэрса

Выкрыцьцё (1994) у ролі Тома Сэндэрса

Амэрыканскі прэзыдэнт (1995) у ролі прэзыдэнта Андру Шэфэрда

Прывід і цемра (1996) (таксама й выканаўчы прадусар) у ролі Чарльза Рэмінґтана

Гульня (1997) у ролі Нікаляса ван Ортана

Ідэальнае забойства (1998) у ролі Стывэна Тэйляра

Ведай Бруса (1999) (дакумэнтальны) у ролі самога сябе

Аднойчы ў верасьні (1999) (дакумэнтальны) у ролі апавядальніка

Вундэркінды (2000) у ролі прафэсара Ґрэйды Трыпа

Трафік (2000) у ролі Робэрта Ўэйкфільда

Адна ноч у МакКула (2001) (таксама й прадусар) у ролі сп. Бурмайстра

У пошуках міру (2001) (дакумэнтальны) у ролі апавядальніка

Не кажы ні слова (2001) у ролі Нэтана Конрада

Прамы загад (2003) (дакумэнтальны) у ролі апавядальніка

Усялякае ў сям’і (2003) у ролі Алекса Ґромбэрґа

Сваякі (2003) у ролі Стыва Тобіяса

Скажы ім, хто ты (2004) (дакумэнтальны) у ролі апавядальніка

Цудоўная краіна (2004) (дакумэнтальны) у ролі апавядальніка

Вартаўнік (2006) у ролі Піта Ґарысана

Я, ты й Дзюпры (2006) у ролі сп. Томпсана

Паездка з гары Морґан (2006) у ролі Лаймана Фэльта

Асядлаўшы мусон (2006)

Кароль Каліфорніі (2007) (таксама супрадусар) у ролі Чарлі

Мэханік (2007) у ролі Кевіна Бішапа

Спасылкі

Афіцыйная старонка Майкла Дуґляса

Вонкавыя спасылкі

Майкл Дуглассховішча мультымэдыйных матэрыялаў