Вясьлярны слалам: розьніца паміж вэрсіямі
д артаграфія, націскі |
Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8 |
||
Радок 23: | Радок 23: | ||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
||
* [ |
* [https://web.archive.org/web/20100105012520/http://canoeicf.com/default.asp?MenuID=Slalom%2Fc1021%2F1617 Вясьлярны слалам] на сайце ''ICF'' {{ref-en}} |
||
** [http://www.canoeicf.com/site/canoeint/if/downloads/Disciplines/Slalom_Racing/Rules/2._SLR_Rules_2005_FINISHED-FOR-PRINTING_24may05.pdf Афіцыйная правілы ''ICF''] {{ref-en}} — прынятыя ў 2005 годзе |
** [http://www.canoeicf.com/site/canoeint/if/downloads/Disciplines/Slalom_Racing/Rules/2._SLR_Rules_2005_FINISHED-FOR-PRINTING_24may05.pdf Афіцыйная правілы ''ICF''] {{ref-en}} — прынятыя ў 2005 годзе |
||
Вэрсія ад 06:57, 23 студзеня 2021
Вясьля́рны сла́лам — дысцыпліна веславаньня на байдарках і каноэ, пераадоленьне на хуткасьць разьмечанай варотамі дыстанцыі: участку парожыстай ракі ці штучнай трасы (хуткасьць струменя вады павінная быць ня менш за 2 м/с).
У залежнасьці ад даўжыні дыстанцыі, колькасьці варот, хуткасьці плыні й да т. п. трасы падзяляюцца на 5 катэгорыяў цяжкасьці. Спаборніцтвы праводзяцца на трасах даўжынёй 250—400 м з 18-25 варотамі й цяжкасьцю, як правіла, не вышэй за 3-ю катэгорыю.
Вароты складаюцца зь дзьвюх тычак, якія зьвісаюць з гарызантальна нацягнутага тросу, афарбаваных у бела-зялёны («прамыя вароты» — павінныя праходзіцца па плыні) ці бела-чырвоны («зваротныя вароты» — павінныя праходзіцца супраць плыні) колеры. Вароты нумаруюцца ў парадку іх мінаньня (нумары паказаныя на адмысловых таблічках над варотамі). За мінаньне варотаў з памылкамі да выніковага часу дадаецца штраф:
- 2 с — за няправільнае мінаньне з дотыкам тычак лодкай, вяслом ці любой часткай цела;
- 50 с — за пропуск варотаў, мінаньне варотаў у няправільным кірунку ці ў перакуленым становішчы.
Спаборніцтвы
У сьвеце разьвіцьцём вясьлярнага слаламу займаецца Міжнародная фэдэрацыя каноэ (па-ангельску: International Canoe Federation - ICF). Першыя спаборніцтвы, прызнаныя ICF, былі праведзеныя ў 1933 годзе на рацэ Ары у Швайцарыі. Першы чэмпіянат сьвету адбыўся ў 1949 годзе. У праграму Алімпійскіх гульняў вясьлярны слалам уваходзіў у 1972 годзе, пасьля чаго быў выключаны; ізноў уключаны з 1992 году.
Афіцыйныя спаборніцтвы праводзяцца ў наступных класах лодак:
- K-1М (байдарка-адзіночка) мужчыны
- K-1Ж (байдарка-адзіночка) жанчыны
- C-1 (каноэ-адзіночка) мужчыны
- C-2 (каноэ-двойка) мужчыны
- C-1 (каноэ-адзіночка) жанчыны — уключаныя ў праграму чэмпіянатаў сьвету з 2010 году.
Таксама праводзяцца камандныя гонкі ў кожнай клясе (каманда складаецца з 3 экіпажаў).
На Алімпійскіх гульнях праводзяцца толькі асабістыя заезды ў 4 клясах лодак.
Вонкавыя спасылкі
- Вясьлярны слалам на сайце ICF (анг.)
- Афіцыйная правілы ICF (анг.) — прынятыя ў 2005 годзе