Асобны атрад БНР (сэрыя марак): розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д артаграфія
Радок 14: Радок 14:
* 1 рубель — бурага колеру
* 1 рубель — бурага колеру


<center><gallery perrow="5">
<center>'''Зубцаваныя маркі'''<gallery perrow="5">
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade PERF 5k.jpg|5 кап.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade PERF 5k.jpg|5 кап.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade PERF 10k.jpg|10 кап.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade PERF 10k.jpg|10 кап.
Радок 20: Радок 20:
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade PERF 50k.jpg|50 кап.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade PERF 50k.jpg|50 кап.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade PERF 1r.jpg|1 руб.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade PERF 1r.jpg|1 руб.
</gallery></center>

<center>'''Незубцаваныя маркі'''<gallery perrow="5">
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade 5k.jpg|5 кап.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade 10k.jpg|10 кап.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade 15k.jpg|15 кап.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade 50k.jpg|50 кап.
Файл:1920 Belarusian Peoples Republic Bulak-Balachowicz Brigade 1r.jpg|1 руб.
</gallery></center>
</gallery></center>



Вэрсія ад 15:05, 2 сакавіка 2018

Паштовая марка «Асобны атрад БНР» наміналам 1 рубель

Асобны атрад БНР — сэрыя марак Беларускай Народнай Рэспублікі, выдадзеная ў 1920 годзе.

Апісанне

На ўсіх пяці марках сэрыі — адзін малюнак: маладыя сяляне ў нацыянальных строях (Магілёўскі строй), хлопец і дзяўчына, сядзяць на лаўцы ля плота. Праект маркі быў выкананы мастаком Рыхардам Зарыньшам. Паводле меркаваньня гісторыкаў, прататыпам была выкарыстаная гравюра У. дэ Гарнэка, зьмешчаная ў трэцім томе выданьня «Живописная Россия» (1882 г.) пад назвай «Тыпы Магілёўскай губэрні»[1].

Выдадзена 5 марак розных наміналаў: 5, 10, 15, 50 капеек і 1 рубель. Існуюць зубцаваныя і незубцаваныя маркі. Агульны наклад — 5 мільёнаў асобнікаў (па 1 мільёне кожны). Адносіны зубцаваных да незубцаваных — 1:1. Незубцаваныя маркі былы выдадзены дзеля зьдзешаўленьня накладу. Зь іх 250 тысяч было выраблена і бяз клею[2].

Наміналы:

  • 5 капеек — зялёнага колеру
  • 10 капеек — чырвонага колеру
  • 15 капеек — фіялетавага колеру
  • 50 капеек — цёмна-блакітнага колеру
  • 1 рубель — бурага колеру
Зубцаваныя маркі
Незубцаваныя маркі

Гісторыя

У 1920 годзе ў Латвійскай дзяржаўнай друкарні ў Рызе выдадзеная сэрыя марак на замову камандаваньня Асобнага Атраду БНР. Надпіс «Асобны атрад» сьведчыць аб тым, што маркі выпускаліся для беларускага вайсковага фармаваньня на чале з генэралам Булак-Балаховічам. Замову на яго даваў старшыня Беларускай вайсковай камісіі ў Латвіі Кастусь Езавітаў.

Маркі былі ў выкарыстаньні з 14 лютага 1920 да 22 красавіка 1920 году. Маркі Асобнага атраду выкарыстоўваліся палявой поштай, якая засталася на тэрыторыі Латвіі, да красавіка 1920 году, і гасіліся асобным штампам.

Надалей гэты выпуск (пачынаючы з 1939 году) неаднаразова перавыдаваўся як эмігранцкім урадам БНР, так і «неафіцыйна», што спрычынілася да зьяўленьня вялікай колькасьці адменаў марак гэтага выпуску паводле якасьці друку[3].

Крыніцы

  1. ^ Батиевский В. (2 красавіка 2011) Марки и полевая почта «Асобнага атрада БНР» (рас.) mirmarok.ru Праверана 2 сакавіка 2018 г.
  2. ^ Le Collectionneur de timbres-poste. Numeros 459 a 464.. — Парыж: Maison Arthur Maury Bureaux d'abonnement et de vente, 1920. — С. 62. — 224 с.
  3. ^ И.Ф. Мясковский (5 верасьня 2010) 1.5. Выпуск Особого Отряда БНР (Булак-Балахович) — Подделки марок выпуска (рас.) Фантастические выпуски. Мир м@рок. Праверана 2 сакавіка 2018 г.