Уладыслаў Сідаровіч: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
выпраўленьне спасылак
Радок 16: Радок 16:
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1945 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1945 годзе]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў Вільні]]
[[Катэгорыя:Сябры «Грамадзянскай плятформы»]]
[[Катэгорыя:Міністры Польшчы]]
[[Катэгорыя:Міністры Польшчы]]
[[Катэгорыя:Сэнатары Польшчы]]
[[Катэгорыя:Сэнатары Польшчы]]

Вэрсія ад 23:45, 21 лістапада 2015

Улады́слаў Сідаровіч
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Сідаровіч.

Улады́слаў Сідаровіч (па-польску: Władysław Sidorowicz; нарадзіўся 17 верасьня 1945, Вільня) — польскі палітычны дзяяч, лекар-псыхіятар, сэнатар VI і VII кадэнцыяў.

У 1963 скончыў IX Агульнаадукацыйны ліцэй імя Юліюша Славацкага ў Уроцлаве. Да 1968 навучаўся на лекарскім факультэце Мэдычнае Акадэміі ўва Ўроцлаве. У 1968 быў звольнены з акадэміі за ўдзел у г. зв. сакавіцкіх падзеях. Адукацыю скончыў праз тры гады ў Мэдычнай Акадэміі ў Лодзі. Атрымаў спэцыяльнасьць псыхіятра.

У 19811999 уваходзіў у прафхаўрус «Салідарнасьць». Быў між іншым віцэ-старшынём Краёвае Каардынацыйнае Камісіі хаўрусу. Падчас вайсковага становішча быў інтэрнаваны ад сьнежня 1981 да чэрвеня 1982. У 19831987 уваходзіў у мясцовае кіраўніцтва Змагарнае Салідарнасьці. У 1989 прымаў удзел у Круглым стале з уладамі.

У 1991 міністар здароўя ўва ўрадзе Яна Кжыштафа Бялецкага. У 19942005 працаваў ува ўроцлаўскім самаўрадзе. Дэпутат сойміку ніжнесылескага ваяводзтва ў 19982005. У 2005 ад уроцлаўскае акругі са сьпісу Грамадзянскае Плятформы абраны сэнатарам VI кадэнцыі. У 2007, атрымаўшы 201 555 галасоў, быў пераабраны сэнатарам.

Вонкавыя спасылкі