Эндакрынная сыстэма: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д артаграфія
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д выпраўленьне спасылак
Радок 1: Радок 1:
[[Файл:Illu endocrine system.png|міні|250пкс|Галоўныя залозы ўнутранага вытвору (зьлева — [[мужчына]], справа — [[жанчына]]): '''1.''' [[Эпіфіз]] (адносяць да [[дыфузная эндакрынная сыстэма|дыфузнай эндакрыннай сыстэмы]]) '''2.''' [[Мазгавы прывесак]] '''3.''' [[Шчытападобная залоза]] '''4.''' [[Тымус]] '''5.''' [[Наднырачнік]] '''6.''' [[Падстраўнікавая залоза]] '''7.''' [[Яечнік]] '''8.''' [[Яечкі]]]]
[[Файл:Illu endocrine system.png|міні|250пкс|Галоўныя залозы ўнутранага вытвору (зьлева — [[мужчына]], справа — [[жанчына]]): '''1.''' [[Эпіфіз]] (адносяць да [[дыфузная эндакрынная сыстэма|дыфузнай эндакрыннай сыстэмы]]) '''2.''' [[Мазгавы прывесак]] '''3.''' [[Шчытаватая залоза]] '''4.''' [[Тымус]] '''5.''' [[Наднырачнік]] '''6.''' [[Падстраўнікавая залоза]] '''7.''' [[Яечнік]] '''8.''' [[Яечкі]]]]
'''Эндакрынная сыстэма''' — сыстэма рэгуляцыі дзейнасьці ўнутраных ворганаў пры дапамозе [[гармоны|гармонаў]], якія вылучаюцца эндакрыннымі вузамі непасрэдна ў [[кроў]], альбо [[дыфузія|дыфундыруючых]] празь міжвузаваю прастору ў суседнія вузы. Эндакрынная сыстэма падзяляецца на [[завалкавая эндакрынная сыстэма|завалкавую эндакрынную сыстэму]], у якой эндакрынныя вузы злучаныя разам утвараюць [[залоза ўнутранага вытвору|залозу ўнутранага вытвору]], і [[дыфузная эндакрынная сыстэма|дыфузную эндакрынную сыстэму]]. У адрозьненьне ад [[залозы зьнешняга вытвору|залозаў зьнешняга вытвору]], у складзе эндакрынных залозаў адсутнічаюць вывадныя пратокі, яны маюць добра разьвітую судзінкавую сетку, асабліва мікрацыркуляванага рэчышча, у які вылучаюць свой [[вытвор]]. Вузы эндакрынных ворганаў утвараюць характэрныя навалы ў выглядзе [[фалікул]]аў або [[трабэкула]]ў. Эндакрынацыты характарызуюцца высокай вытворнай актыўнасьцю і значным разьвіцьцём сынтэтычнага апарату. Іхная [[цытаплязма]] ўтрымлівае спэцыфічныя гранулы, у якіх назапашваюцца біялягічна актыўныя рэчывы.

Вэрсія ад 18:59, 30 лістапада 2013

Галоўныя залозы ўнутранага вытвору (зьлева — мужчына, справа — жанчына): 1. Эпіфіз (адносяць да дыфузнай эндакрыннай сыстэмы) 2. Мазгавы прывесак 3. Шчытаватая залоза 4. Тымус 5. Наднырачнік 6. Падстраўнікавая залоза 7. Яечнік 8. Яечкі

Эндакрынная сыстэма — сыстэма рэгуляцыі дзейнасьці ўнутраных ворганаў пры дапамозе гармонаў, якія вылучаюцца эндакрыннымі вузамі непасрэдна ў кроў, альбо дыфундыруючых празь міжвузаваю прастору ў суседнія вузы. Эндакрынная сыстэма падзяляецца на завалкавую эндакрынную сыстэму, у якой эндакрынныя вузы злучаныя разам утвараюць залозу ўнутранага вытвору, і дыфузную эндакрынную сыстэму. У адрозьненьне ад залозаў зьнешняга вытвору, у складзе эндакрынных залозаў адсутнічаюць вывадныя пратокі, яны маюць добра разьвітую судзінкавую сетку, асабліва мікрацыркуляванага рэчышча, у які вылучаюць свой вытвор. Вузы эндакрынных ворганаў утвараюць характэрныя навалы ў выглядзе фалікулаў або трабэкулаў. Эндакрынацыты характарызуюцца высокай вытворнай актыўнасьцю і значным разьвіцьцём сынтэтычнага апарату. Іхная цытаплязма ўтрымлівае спэцыфічныя гранулы, у якіх назапашваюцца біялягічна актыўныя рэчывы.

Падтрыманьне сталасьці ўнутранага асяродзьдзя і ажыцьцяўленьне асноўных жыцьцёвых функцыяў адбываецца пры ўдзеле біялягічна актыўных рэчываў. Зьвязваючыся з рэцэптарамі вузаў, гармоны зьмяняюць функцыянальную актыўнасьць розных тканак, падладкоўваючы яе пад запыты арганізма. Акрамя таго, ныркі, лёгкія, страўнік і іншыя ворганы ўдзельнічаюць у выпрацоўцы гармонаў, якія аказваюць ня толькі мясцовае ўзьдзеяньне, але і ініцыююць утварэньне гармонаў у іншых органах і залозах. Гэтак залоза ўнутранага вытвору ўтварае завалкавыя гармоны, да якіх адносяць усе стэроістыя гармоны, гармоны шчытаватай залозы й многія пэптыдныя гармоны. Дыфузная эндакрынная сыстэма прадстаўлена расьсеянымі па ўсім арганізьме эндакрыннымі вузамі, якія прадуцыруюць гармоны. Практычна ў кожнай тканке арганізму зьмяшчаюцца эндакрынныя вузы.

У вузах мазгавога прывеску (гіпофізу) выпрацоўваюцца гармоны, якія ўплываюць на нэрвовую сыстэму, кантралююць дзейнасьць іншых залозаў унутранага вытвору, узьдзейнічаюць на функцыі тканак і ворганаў. Некаторыя гармоны сынтэзуюцца ў арганізьме незалежна ад уплыву гіпофіза. Да іх адносяцца інсулін і глюкагон — гармоны падстраўнікавай залозы. Яны кантралююць узровень глюкозы ў крыві. Адрэналін і норадрэналін — гармоны мазгавога рэчыва наднырачнікаў — павышаюць крывяны ціск і стымулююць вугляводны абмен.

Вышэйшым цэнтрам рэгуляцыі дзейнасьці эндакрыннай сыстэмы зьяўляецца гіпаталямус — аддзел прамежкавага мозгу, цесна зьвязаны з мазгавым прывескам. Разам зь ім істотную ролю ў падтрыманьні на аптымальным узроўні розных парамэтраў унутранага асяродзьдзя арганізма адыгрываюць і некаторыя прадукты абмену рэчываў.

Літаратура

  • Леанцюк А. Эндакрынная сістэма // БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. — Мн.: БелЭн, 2004.
  • Машчанка М. Біялогія: вучэб. дапам. для 9-га кл. устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з бел. мовай навучання / М.В.Машчанка, А.Л.Барысаў; пер. з рус. мовы В.У.Клімко. — 3-е выд. — Мн.: Нар. асвета, 2011. ISBN 978-985-03-1531-1.

Вонкавыя спасылкі

Эндакрынная сыстэмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў