Уніяцтва: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д націскі
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 17 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q1546359 (translate me)
Радок 39: Радок 39:
[[Катэгорыя:Уніяцтва| ]]
[[Катэгорыя:Уніяцтва| ]]
[[Катэгорыя:Усходнія Каталіцкія Цэрквы]]
[[Катэгорыя:Усходнія Каталіцкія Цэрквы]]

[[be:Уніяцтва]]
[[cs:Řeckokatolická církev]]
[[de:Griechisch-Katholische Kirche]]
[[et:Kreekakatoliku kirik]]
[[en:Greek Catholic Church]]
[[hr:Grkokatoličanstvo]]
[[it:Chiesa uniate]]
[[no:Den gresk-katolske kirke]]
[[pl:Kościoły greckokatolickie]]
[[pt:Uniata]]
[[ro:Greco-catolici]]
[[rue:Ґрекокатолицька церьков]]
[[ru:Грекокатолики]]
[[sk:Gréckokatolícka cirkev]]
[[sr:Гркокатолицизам]]
[[sh:Grkokatoličanstvo]]
[[uk:Греко-католицькі церкви]]

Вэрсія ад 09:55, 9 сакавіка 2013

Грэка-каталіцкі катэдральны сабор у Сату-Марэ, Румынія

Унія́цтва (ад лац. unio — саюз, аб’яднаньне) — хрысьціянская плынь, заснаваная на царкоўнай уніі розных хрысьціянскіх Цэркваў з рыма-каталіцкай на ўмовах прызнаньня першымі вяршэнства папы рымскага і каталіцкай дагматыкі пры захаваньні традыцыяў рэлігійнага культу і выкарыстаньня традыцыйна сакральнай ці народнай мовы ў богаслужэньні.

Да ўніяцкіх належаць цэрквы грэцкага (былыя праваслаўныя), армянскага, копцкага (у Эгіпце), мараніцкага (у Лібане і Сырыі) і інш. абрадаў.

У вузкім сэнсе тэрмін ужываецца да каталіцкіх цэркваў, у якіх богаслужэньне адбываецца па бізантыйскім абрадзе на грэцкай мове:

У больш шырокім сэнсе — таксама і да іншых Усходніх Каталіцкіх Цэркваў бізантыйскай традыцыі, богаслужэньні ў якіх адбываюцца на іншых мовах:

У Рэчы Паспалітай уніяцтва ўзьнікла пасьля заключэньня Берасьцейскай царкоўнай уніі (1596). Яшчэ ў 1577 годзе рэктар Полацкага калегіюма Пётар Скарга выдаў кнігу «Аб еднасьці царквы Божай», дзе прапанаваў плян уніі каталіцкай і праваслаўнай Цэркваў. Уніяцкая Царква вызнавала вяршэнства Біскупа Рыму, але захоўвала свае традыцыйныя грэцкія абрады. У 1595 годзе Папа Рымскі Клімэнт ІІ аб’явіў аб заключэньні уніі з Кіеўскай мітраполіяй, а праз год на Берасьцейскім царкоўным саборы яна была ўрачыста абвешчана. Пад канец 18 ст. каля трох чвэрцяў насельніцтва Беларусі былі ўніятамі.[1]

Глядзіце таксама

Крыніцы

Літаратура

  • Гісторыя Беларусі. Ад старажытнасці да 21 ст.- Мінск, 2000 г.
  • Кізіма С. А., Лянцэвіч В. М., Самахвалаў Дз. С. Гісторыя Беларусі: Курс лекцый. — Мн.: Выд-ва МІК, 2003. — 91 с.