Вербалоз: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: uk:Верба п'ятитичинкова
д r2.7.1) (робат дадаў: nl:Laurierwilg
Радок 96: Радок 96:
[[lt:Virbinis gluosnis]]
[[lt:Virbinis gluosnis]]
[[hu:Babérfűz]]
[[hu:Babérfűz]]
[[nl:Laurierwilg]]
[[no:Istervier]]
[[no:Istervier]]
[[pms:Salix pentandra]]
[[pms:Salix pentandra]]

Вэрсія ад 22:17, 6 сакавіка 2013

Вербалоз
Клясыфікацыя
ЦарстваРасьліны
АддзелПакрытанасенныя
КлясаДвудольныя
АтрадМальпігіякветныя
СямействаВярбовыя
РодВярба
ВідВербалоз
Бінамінальная намэнклятура
Salix pentandra

Вербалоз (па-лацінску: Salix pentandra; інш. назва Вярба пяцітычынкавая) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.

Батанічнае апісаньне

Батанічнае аздабленьне кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926
Лісьце вербалозу
Кветкі вербалозу

Дрэва вышынёю да 15 м, куст — да 3-5 м.
Кара цёмна-бурая, бліскучая.
Крона разьвесістая, галінкі доўгія, гнуткія.
Лісьце шчыльнае, шырокалянцэтнае або яйкападобна-прадаўгаватае.
Кветкі ў каташках, якія цьвітуць пасьля распусканьня лісьця.
Плод — каробачка.

Вербалоз хутка расьце, непатрабавальны да глебы.

Распаўсюджаньне

Пашыраны на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёраў, на балотах, вільготных лугах. Цьвіце ў траўні-чэрвені.

Выкарыстаньне

Зьяўляецца добрым позьнім меданосам.

Кара ідзе на здабываньне саліцыну й для вырабу (зьмест танідаў 5,6—10,3%).

З лісьця здабываюць жоўтую фарбу. Пруць прыдатны на грубае пляценьне.

Дэкаратыўная расьліна, ужываецца для абсаджваньня плацін і азеляненьні вуліц.

Драўніна шчыльней, чым у іншых відаў, ідзе на паліва й на вырабы.