Вербалоз
| Вербалоз | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Расьліны |
| Аддзел | Пакрытанасенныя |
| Кляса | Двудольныя |
| Атрад | Мальпігіякветныя |
| Сямейства | Вярбовыя |
| Род | Вярба |
| Від | Вербалоз |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Salix pentandra | |
Вербалоз (па-лацінску: Salix pentandra; іншая назва вярба пяцітычынкавая) — лістападнае дрэва ці куст роду вярба сямейства вярбовых.
Батанічнае апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]


Дрэва вышынёю да 15 м, куст — да 3—5 м. Кара цёмна-бурая, бліскучая. Крона разьвесістая, галінкі доўгія, гнуткія. Лісьце шчыльнае, шырокалянцэтнае або яйкападобна-прадаўгаватае. Кветкі ў каташках, якія цьвітуць пасьля распусканьня лісьця. Плод — каробачка.
Вербалоз хутка расьце, непатрабавальны да глебы.
Распаўсюджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пашыраны на ўсёй Беларусі: у сырых лясах, на берагах ручаёў і азёраў, на балотах, вільготных лугах. Цьвіце ў траўні-чэрвені.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зьяўляецца добрым позьнім меданосам. Кара ідзе на здабываньне саліцыну й для вырабу (зьмест танідаў 5,6—10,3%). Зь лісьця здабываюць жоўтую фарбу. Пруць прыдатны на грубае пляценьне. Дэкаратыўная расьліна, ужываецца для абсаджваньня плацін і азеляненьні вуліц. Драўніна шчыльней, чым у іншых відаў, ідзе на паліва й на вырабы.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Вербалоз — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў