Аральскае мора: розьніца паміж вэрсіямі
Няма апісаньня зьменаў |
д робат дадаў: pa:ਅਰਾਲ ਸਾਗਰ |
||
Радок 109: | Радок 109: | ||
[[oc:Mar d'Aral]] |
[[oc:Mar d'Aral]] |
||
[[uz:Orol dengizi]] |
[[uz:Orol dengizi]] |
||
[[pa:ਅਰਾਲ ਸਾਗਰ]] |
|||
[[pnb:بحیرہ ارال]] |
[[pnb:بحیرہ ارال]] |
||
[[km:សមុទ្រ អារ៉ាល់]] |
[[km:សមុទ្រ អារ៉ាល់]] |
Вэрсія ад 08:25, 8 лютага 2013
Ара́льскае мо́ра — вялікае невыточнае салёнае возера ў Казахстане і Узбекістане.
З 1960-х гадоў бесперапынна зьмяншаецца праз адвод вады для ірыгацыі з рэк Амудар'і і Сырдар'і. Ужо з 1918 года ўлада ўзніклага СССР, пастанавіла, што на сухіх раўнінах Казахскай ССР, Узбекскай ССР і Туркменскай ССР, уздоўж Амудар'і і Сырдар'і будуць вырошчваць бавоўну, якая павінна была стаць “белым золатам”, асновай эканомікі гэтых рэспублік. У выніку гэтых дзеяньняў Узбэкістан і ў наш час зьяўляецца асноўным экспарцёрам бавоўны ў сьвеце.
Будоўля каналаў, якія перасякаюць пустэльню Каракум, была ў асноўным праведзеная ў 1930-х гадах з парушэньнем правілаў гідралёгіі. У выніку ад 30% да 70% вады, якая выбіралася з Амудар’і і Сырдар’і, незваваротна зьнікала ў глебе ці выпарвалася, не дасягаючы ні плантацый бавоўны, ні мора. Лічыцца што да 1960 года ад 20 да 50 км³ вады трапляла не ў мора, а ў глебу. Нават цяпер толькі 12% даўжыні ірыгацыйных каналаў забяспечана ад страт вады. Частка вады Амудар’і трапляе ў Сарыкамскую нізіну і ва ўзніклае ў ХХ стагодзьдзі Сарыкамскае возера. У 1960-х гадоў узровень вады падаў з хуткасьцю 20 см у год, у наступных дзесяцігодзьдзях ўжо 50–60 см у год, а зараз складае 80–90 см. На месцы былога дна Аральскага мора паўстае новая пустэльня Аралкум, плошча якой расьце са зьмяншэньнем колькасьці вады ў возеры.
Паказчыкі | 1960г. | 1990г. | 2003г. |
---|---|---|---|
Узровень вады, м | 53,40 | 38,24 | 31,0 |
Аб'ём, км³ | 1083 | 323 | 112,8 |
Плошча паверхні, тыс.км² | 68,90 | 36,8 | 18,24 |
Мінералізацыя, ‰ | 9,90 | 29 | 78,0 |
Сток, км³/год | 63 | 12,5 | 3,2 |
На сёньняшні дзень плошча паверхні мора зьменшылася на палову, у будучыне яно паводле песымістычных прагнозаў павінна зьнікнуць. Памяншэньне плошчы Аральскага мора прывяло да адной з найвялікшых экалягічных катастроф планеты.
У 2003 годзе пачаў працу амбіцыйны праект Сусьветнага банка па ўзнаўленьні ўзроўню вады ў Аральскім моры.
Вонкавыя спасылкі
Аральскае мора — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў