Кляўдыюс Пталемэй: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д →‎Астраномія: артаграфія
д r2.7.3) (робат зьмяніў tl:Tolomeo на tl:Ptolomeo
Радок 102: Радок 102:
[[fi:Klaudios Ptolemaios]]
[[fi:Klaudios Ptolemaios]]
[[sv:Klaudios Ptolemaios]]
[[sv:Klaudios Ptolemaios]]
[[tl:Tolomeo]]
[[tl:Ptolomeo]]
[[ta:தொலெமி]]
[[ta:தொலெமி]]
[[tt:Клавдий Птолемей]]
[[tt:Клавдий Птолемей]]

Вэрсія ад 09:44, 22 студзеня 2013

Кляўдыюс Пталемэй

Кляўдыюс Пталемэй (Κλαύδιος Πτολεμαῖος, лац. Ptolemaeus), радзей Пталамэй (Πτολομαῖος, Ptolomaeus) (каля. 87-165) — старажытнагрэцкі астраном, астроляг, матэматык, оптык, тэарэтык музыкі і географ. У пэрыяд з 127 па 151 год жыў у Александрыі, дзе праводзіў астранамічныя назіраньні.

Біяграфія

Кляўдыюс Пталемэй — адна з найвыбітнейшых асобаў у навуцы позьняга элінізму. У астраноміі Пталемэю не было роўных на працягу цэлага тысячагодзьдзя — ад Гіпарха (II ст. да н. э.) да Біруні (XXI стст. н. э.).

Пра жыцьцё Пталемэя вядома няшмат: у ягоных сучасьнікаў няма ніякіх узгадваньняў пра астранома. У гістарычных працах першых стагодзьдзяў нашай эры Кляўдыюс Пталемэй часам далучаўся да дынастыі Пталемэяў, але сучасныя гісторыкі лічаць гэта памылкай, выкліканай супадзеньнем імёнаў (імя Пталемэй было папулярным на тэрыторыі былога царства Лягідаў). Рымскае родавае імя (лац. nomen) Кляўдыюс ( Claudius) сьведчыць пра тое, што Пталемэй быў рымскім грамадзянінам, і яго продкі атрымалі рымскае грамадзянства, хутчэй за ўсё, ад імпэратара Кляўдыюса.

Астраномія

У сваёй асноўнай працы «Megale syntaxis» (Вялікая пабудова), вядомай пад арабізаванай назвай «Альмагест», Пталемэй выклаў збор астранамічных ведаў Старажытнай Грэцыі і Бабілёна. Пталемэй сфармуляваў (калі не перадаў сфармуляваную Гіпархам) складаную геацэнтрычную мадэль сьвету з эпіцыклямі, якая была прынятая ў заходнім і арабскім сьвеце да стварэньня гэліяцэнтрычнай сыстэмы Мікалаем Капэрнікам. Назва галоўнай працы Пталемэя — «Вялікая матэматычная пабудова па астраноміі ў трынаццаці кнігах», ці проста і з годнасьцю «Вялікае», па-грэцку «Мэгістэ», на шляху ад грэкаў у сярэднявечную Эўропу праз арабаў трансфармавалася ў Альмагест.

Альмагест таксама ўтрымліваў каталёг зорнага неба. Сьпіс з 48 сузор’яў не пакрываў цалкам нябесную сфэру: там былі толькі тыя зоркі, якія Пталемэй мог пабачыць, знаходзячыся ў Александрыі.

Спрэчным зьяўляецца пытаньне па суадносінах прац Пталемэя з працамі ранейшых аўтараў. Існуе меркаваньне, што зорны каталёг Пталемэя зьяўляўся ўдакладнёнай вэрсіяй каталёгу, складзенага раней Гіпархам. На карысьць гэтай вэрсіі сьведчыць тое, што, паводле дасьледваньняў сучасных гісторыкаў астраноміі, усе пералічаныя ў каталёгу 1022 зоркі маглі назірацца Гіпархам на шыраце Родаса (36° п. ш.), але каталёг ня ўтрымлівае ні воднай зоркі, якую можна было пабачыць у болей паўднёвай Александрыі (31° п. ш.), але нельга было на Родасе.

Вонкавыя спасылкі

Кляўдыюс Пталемэйсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA