Фэнтэзі: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.3) (робат зьмяніў: nn:Fantasy-litteratur; касмэтычныя зьмены |
д робат выдаліў: eu:Fantastiko (generoa) (missing) |
||
Радок 28: | Радок 28: | ||
[[es:Género fantástico]] |
[[es:Género fantástico]] |
||
[[eo:Fantasto]] |
[[eo:Fantasto]] |
||
[[eu:Fantastiko (generoa)]] |
|||
[[fa:خیالپردازی (گونه هنری)]] |
[[fa:خیالپردازی (گونه هنری)]] |
||
[[fr:Fantasy]] |
[[fr:Fantasy]] |
Вэрсія ад 23:28, 18 кастрычніка 2012
Фэ́нтэзі (ад анг. fantasy — фантазія) — жанр фантастычнай літаратуры, заснаваны на выкарыстаньні міталягічных і казачных матываў. У сучасным выглядзе сфармаваўся напачатку XX стагодзьдзя. Агромністы ўплыў на фармаваньне сучаснага аблічча фэнтэзі аказаў Джон Рональд Руэл Толкін.
Творы фэнтэзі часьцей за ўсё нагадваюць гісторыка-прыгодніцкі раман, дзеяньне якога адбываецца ў выдумленым сьвеце, блізкім да рэальнага Сярэднявечча, героі якога сутыкаюцца з звышнатуральнымі зьявамі і істотамі. Збольшага фэнтэзі пабудавана на аснове архетыпічных сюжэтаў. Таксама існуе жанравы адменьнік, больш схільны да готыкі — цёмнае фэнтэзі (анг. Dark Fantasy).
У адрозьненьне ад навуковай фантастыкі, фэнтэзі не імкнецца тлумачыць сьвет, у якім адбываецца дзеяньне твору, з пункту гледжаньня навукі. Сам гэты сьвет існуе гіпатэтычна, часьцей яго месцазнаходжаньне адносна нашае рэчаіснасьці ніяк не агаворваецца: ці то гэта паралельны сьвет, ці то іншая плянэта, а яго фізычныя законы могуць адрозьнівацца ад зямных. У такім сьвеце можа быць рэальным існаваньне божышчаў, чарадзейства, мітычных істотаў (драконы, эльфы, гномы, тролі), зданяў і любых іншых фантастычных існасьцяў. Аднак, тым часам, прыныповае адрозьненьне цудаў фантастыкі ад іх казачных аналягаў у тым, што яны зьяўляюцца нормай апісваемага сьвету і дзейнічаюць сыстэмна, як законы прыроды.
Фэнтэзі — гэта таксама жанр кінэматографу, жывапісу, кампутарных і настольных гульняў. Падобная жанравая ўнівэрсальнасьць асабліва адрозьнівае кітайскае фэнтэзі з элемэнтамі ўсходніх адзінаборстваў.
Вонкавыя спасылкі
Фэнтэзі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў