Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён: розьніца паміж вэрсіямі
д r2.7.2+) (робат дадаў: za:Sinhgyangh Veizvuzwj Swcigih |
д r2.6.4) (робат дадаў: ia:Xinjiang |
||
Радок 43: | Радок 43: | ||
[[hr:Xinjiang]] |
[[hr:Xinjiang]] |
||
[[id:Xinjiang]] |
[[id:Xinjiang]] |
||
[[ia:Xinjiang]] |
|||
[[os:Синьцзян-Уйгуры автономон район]] |
[[os:Синьцзян-Уйгуры автономон район]] |
||
[[is:Xinjiang]] |
[[is:Xinjiang]] |
Вэрсія ад 21:09, 16 траўня 2012
Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён, Сіньцзян (афіцыйна на кітайскай мове: 新疆维吾尔自治区 Xīnjiāng Wéiwú'ěr zìzhìqū; афіцыйна на уйгурскай мове: شىنجاڭ ئۇيغۇر ئاپتونوم رايونى Shinjang Uyghur Aptonom Rayoni) — аўтаномны раён на крайнім захадзе Кітайскай Народнай Рэспублікі. Частка тэрыторыі Сіньцзяну на поўнач ад гораў Цянь-Шаню завецца Джунгарыя (па-уйгурску: Dsungarai альбо Dshungariä). Гістарычна гэты край называўся Ўсходнім Туркестанам, і гэтай назьве дагэтуль сьледуюць многія прадстаўнікі карэннага цюрскамоўнага насельніцтва.
Сталіцай Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна зьяўляецца Урумчы, адносна малады горад, асабліва ў параўнанні з гарадамі з багатым гістарычным мінулым — гістарычнай сталіцай краю Кашгарам або Яркандам, Кульджай ці Турфанам. Іншымі славутасьцямі Сіньцзяну зьяўляюцца гарады Шыхэцы, прадмесьце Ўрумчы Чандзі, горад нафтавікоў Карамай, Алтай — казахскі горад у падножжы аднайменнага горнага ланцуга, Корла, Хамі, Манас, Аксу і Хатан — старажытны горад на поўдні Тарымскай нізіны.
Спасылкі
Сіньцьзян-Уйгурскі аўтаномны раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Tianshannet: Сіньцзян, адміністрацыйны падзел (на расейскай мове)