Базыліка Сьвятога Пятра: розьніца паміж вэрсіямі
Ripchip Bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат зьмяніў: ko:성 베드로 대성전 |
Luckas-bot (гутаркі | унёсак) д r2.7.1) (робат дадаў: yi:פעטראס באסיליקע |
||
Радок 98: | Радок 98: | ||
[[vi:Vương cung thánh đường Thánh Phêrô]] |
[[vi:Vương cung thánh đường Thánh Phêrô]] |
||
[[war:Basilica ni San Pedro]] |
[[war:Basilica ni San Pedro]] |
||
[[yi:פעטראס באסיליקע]] |
|||
[[zh-yue:聖彼得大教堂]] |
[[zh-yue:聖彼得大教堂]] |
||
[[bat-smg:Švėntuojė Petra bazilėka]] |
[[bat-smg:Švėntuojė Petra bazilėka]] |
Вэрсія ад 09:33, 13 траўня 2012
Сабор Сьвятога Пятра (па-італьянску: Basilica di San Pietro) — каталіцкі сабор, які зьяўляецца найбуйнешым збудаваньнем Ватыкана й да апошняя часу лічыўся адным з найбольшых хрысьціянскіх храмаў у сьвеце. Сабор, таксама, — адзін з чатырох патрыяршых базылікаў Рыма й цырыманіяльны цэнтар каталіцкай царквы. Агульная вышыня сабору 136 мэтраў.
Гісторыя
Калісьці на тым месцы, дзе цяпер стаіць сабор сьвятога Пятра, разьмяшчаліся сады цырка Нэрону, дарэчы, ад яго застаўся абэліск з Геліёпалю, які да гэтага дня стаіць на плошчы ля сабору. Першая базыліка была пабудавана ў 324 годзе, падчас панаваньня першага хрысьціянскага імпэратара Канстантына. Алтар сабору быў разьмешчаны над магілай, у якой як лічыцца пахаваны сьвяты Пётра, які прыняў у 66 годзе пакутніцкую сьмерць у цырку Нэрону. У другім саборы ў 800 годзе папа Леў III каранаваў Карла Вялікага Імпэратарам Захаду. У XV стагодзьдзі базыліка, якая існавала ўжо адзінаццаць стагодзьдзяў, пагражала абрынуцца, і пры Мікалаю V яе пачалі пашыраць і перабудоўваць. Кардынальна вырашыў гэтае пытаньне папа Юліюс II, які загадаў пабудаваць на месцы старажытнай базылікі велізарны новы сабор, які павінен быў зацямніць сабой як паганскія храмы, так і існыя хрысьціянскія цэрквы, спрыяючы тым самым ўмацаваньню папскай дзяржавы й распаўсюджваньню ўплыву каталіцызму.
Амаль усе буйныя архітэктары Італіі па чарзе ўдзельнічалі ў праектаваньні й будаўніцтве сабора сьвятога Пятра. У 1506 годзе быў зацьверджаны праект архітэктара Даната Брамантэ, у адпаведнасьці зь якім пачалі ўзводзіць цэнтрычныя збудаваньні ў форме грэцкага крыжа, з роўнымі бакамі. Пасьля сьмерці Брамантэ будаўніцтва ўзначаліў Рафаэль, які вярнуўся да традыцыйнай формы лацінскага крыжа, з падоўжаным чацьвёртым бокам, затым Бальдасарэ Пэруццы, які спыніўся на цэнтрычным будынку, і Антоніё ды Сангальлё, выбраўшы базылікальную форму. Нарэшце, у 1546 годзе кіраўніцтва будаваньня было даручана Мікелянджэлё. Ён вярнуўся да ідэі цэнтральнакупальнага будынку, але ягоны праект прадугледжваў стварэньне шматкалённых уваходных портыкаў з усходняга боку. Усе апорныя канструкцыі Мікелянджэлё зрабіў больш масіўнымі й вылучыў галоўную прастору. Ён узьвёў барабан цэнтральнага купалу, але сам купал дабудоўвалі ўжо пасьля ягонай сьмерці ў 1564 годзе. Джакома дэля Порта надаў яму больш выцягнутыя абрысы. З чатырох малых купалаў, прадугледжаных праектам Мікелянджэлё, архітэктар Джакома да Віньёла узьвёў толькі дзьве. У найбольшай ступені архітэктурныя формы менавіта ў тым выглядзе, як яны былі задуманы Мікелянджэлё, захаваліся з алтарнага заходняга боку.
На пачатку XVII стагодзьдзя па ўказаньні Павала V архітэктар Карлё Мадэрнай надтачыў ўсходнюю галіну крыжа — прыбудаваў да цэнтравога будынка трохнэфавую базылікальную частку, вярнуўшыся такім чынам да формы лацінскага крыжа, і пабудаваў фасад. У выніку купал апынуўся схаваным за фасадам, страціў сваё дамінуючае значэньне й ўспрымаецца толькі здалёк, з віа дэля Канчыльяцыёне. Патрабавалася плошча, якая зьмяшчала бы вялікую колькасьць вернікаў, якой сьцякала бы да сабору, каб атрымаць папскае бласлаўленьне альбо, каб прыняць удзел у рэлігійных сьвятах. Гэтую задачу выканаў Джавані Лярэнца Бэрніні, які стварыў ў 1656—1667 гадох плошчу перад саборам — адзін з самых выбітных твораў сусьветнай горадабудаўнічай практыкі.
Вонкавыя спасылкі
Базыліка Сьвятога Пятра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link GA Шаблён:Link GA