Рэстаўрацыя Мэйдзі: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
д r2.7.1) (робат дадаў: kk:Мэйдзи жаңғыртуы
Радок 45: Радок 45:
[[krc:Мэйдзи реставрация]]
[[krc:Мэйдзи реставрация]]
[[ka:მეიძის რესტავრაცია]]
[[ka:მეიძის რესტავრაცია]]
[[kk:Мэйдзи жаңғыртуы]]
[[la:Restauratio Meiji dicta]]
[[la:Restauratio Meiji dicta]]
[[lv:Meidzi restaurācija]]
[[lv:Meidzi restaurācija]]

Вэрсія ад 18:24, 23 лютага 2012

Рэвалю́цыя Мэйдзі́ (яп. 明治維新, мэйдзі ісін, "абнаўленьне [гадоў] Мэйдзі"), таксама рэстаўрацыя Мэйдзі — у Японіі пераход у 1870-х - 1880-х гадох ад самурайскай сыстэмы кіраваньня краінай у выглядзе сёгунату Эдо да наўпростага імпэратарскага кіраваньня ў асобе імпэратара Муцухіта і ягонага ўраду, а таксама сукупнасьць палітычных, сацыяльных і эканамічных рэформаў, якія былі ажыцьцёўленыя гэтым урадам.

Палітыка рэстаўрацыі імпэратарскай улады істотна паўплывала на бюракратычны апарат, заканадаўства, імпэратарскі двор, сыстэму станаў, правінцыйную адміністрацыю, фінансы, прамысловасьць, дыпляматыю, асьвету, рэлігію ды іншыя сфэры жыцьця японцаў. З рэстаўрацыяй Мэйдзі зьвязваецца фармаваньне японскай нацыянальнай дзяржавы і японскай нацыянальнай ідэнтычнасьці. Гады Мэйдзі характарызаваліся ламаньнем японскага традыцыйнага ладу жыцьця і прысьпешаным укараненьнем дасягненьняў заходняй цывілізацыі.

Няма пэўнага меркаваньня пра дакладны час пачатку "Рэстаўрацыі Мэйдзі". Паводле адной вэрсіі яна пачалася 23 кастрычніка 1868 году разам са зьменай дэвізу імпэратарскага праўленьня на Мэйдзі (асьвечанае кіраваньне). Але часта яе пачатак датуюць 9 лістапада 1867 году, так званай падзеяй "Вяртаньня вялікага кіраваньня" (大政奉還), калі сёгун Такугава Ёсінобу вярнуў сталічнаму імпэратарскаму двару права наўпростага кіраваньня ў Японіі.

Ня вызначаная і завяршальная дата "рэстаўрацыі". Некаторыя ўважаюць, што гэта было заканчэньне Паўднёва-заходняй вайны ў 1877 годзе. Другія цьвердзяць, што Р.М. скончылася з стварэньнем сыстэмы Кабінэту міністраў у 1885 годзе. Трэція мяркуюць, што фіналам усіх рэформаў было ўсталяваньне асобнай заканадаўчай галіны ўлады ў краіне ў 1889.

У часы Р.М. японскі ўрад часьцяком называў сябе "новым урадам", але зьняважліва яго звалі "ханскім урадам", бо большасьць яго чальцоў паходзіла з самурайскіх ханаў Сацума (род Сімадзу) і Цёсю (род Моры), а таксама жменькі кіёцкіх арыстакратаў, якія правілі аўтарытарнымі мэтадамі. Але набор сярэдніх бюракратаў і чыноўнікаў зьдзяйсьняўся без прывязкі да сямейнага, клянавага ці тэрытарыяльнага паходжаньня кандыдата.

Р.М. была рэакцыяй кіруючых колаў Японіі на каляніяльную палітыку дзяржаў Захаду — Расейскай, Брытанскай імпэрыяй, ЗША і Францыі. За кароткі час японцы мадэрнізавалі і вэстэрнізавалі сваю краіну, унебясьпечыўшы яе ад вонкавай агрэсіі. Самая Японія і яе манархічны лад сталі ўзорамі для перайманьня многіх дзяржаў Азіі. Аднак Р.М. заклала таксама асновы для разгортваньня імпэрыялістычнай вайны на кантынэнце, якую японскія кіруючыя колы разглядалі як працяг абароны Японіі і вызваленьне Азіі ад эўрапейска-амэрыканскага каляніяльнага прыгнёту.