Лацінка: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Kipryda (гутаркі | унёсак)
д савецкая палітыка
д robot Adding:es
Радок 134: Радок 134:
[[de:Lacinka]]
[[de:Lacinka]]
[[en:Lacinka alphabet]]
[[en:Lacinka alphabet]]
[[es:Alfabeto Łacinka]]

Вэрсія ад 13:41, 2 красавіка 2005

Лаці́нка (Łacínka) — беларускі альфабэт паводле лацінскае ґрафікі, зь 17 стагодзьдзя гэта другі альтэрнатыўны беларускі альфабэт апроч кірыліцы. Лацінка базуецца на падобных прынцыпах, што і альфабэты ўсходне-эўрапейскіх моваў, як польская, чэская, летувіская і іншых:

Кірыліца Лацінка
А а A a
Б б B b
В в V v
Г/Ґ г/ґ H/G h/g
Д д D d
Е е Je je ці ie
Ё ё Jo jo ці io
Ж ж Ž ž
З з Z z
І і I/Ji i/ji
Й й J j
К к K k
Л л L l (мяккае) ці Ł ł (цьвёрдае)
М м M m
Н н N n
О о O o
П п P p
Р р R r
С с S s
Т т T t
У у U u
Ў ў Ŭ ŭ
Ф ф F f
Х х Ch ch
Ц ц C c
Ч ч Č č
Ш ш Š š
Ы ы Y y
Ь ь зьмякчэньне і j калі перад галоснымі
Э э E e
Ю ю Ju ju ці iu
Я я Ja ja ці ia

Дадатковыя літары беларускае лацінкі:

Ć ć для мяккага c

Ń ń для мяккага n

Ś ś для мяккага s

Ź ź для мяккага z


Гісторыя

Першыя дакумэнты на старабеларускай мове, пісаныя лацінкаю, зьявіліся ў Вялікім княстве Літоўскім пад заходне-эўрапейскім і польскім уплывам.

Першыя творы сучасные беларускае літаратуры і першая пэрыёдыка на сучаснай беларускай мове зьявіліся ў 19 стагодзьдзі таксама пісаныя лацінкаю. Многія ўласьцівасьці сучаснае беларускае кірыліцы зьявіліся ўпершыню ў Лацінцы (фанэтызм, літара ŭ/ў і інш.).

З узмацненьнем русыфікацыі, распаўсюдам расейскае мовы і, такім чынам, кірылічнае пісьменнасьці сярод насельніцтва Беларусі, беларускія публіцысты былі вымушаныя ў пачатку 20 стагодзьдзя перайсьці на кірыліцу.

У 20-30-я гады 20 ст. ў беларускіх філяляґічных колах актыўна абмяркоўваўся пераход на лацінку. Камуністычныя рэпрэсіі і савецкая палітыка русыфікацыі паклалі канец гэтай дыскусіі - ужываньне лацінкі было абазначана як праява "буржуазнага нацыяналізму" і забаронена. Лацінскім альфабэтам далей карысталіся ў Заходняй Беларусі (да ўзьяднаньня з БССР у 1939 г.) і сярод эміґрацыі ў ЗША, Канадзе, Аўстраліі і г.д.

Сёньня лацінка даволі часта ўжываецца у беларускамоўных колах, асабліва ў Інтэрнэце.

Зьнешнія спасылкі