Розум: розьніца паміж вэрсіямі
д робат зьмяніў: ar:عقل |
д r2.5.2) (робат выдаліў: ru:Ум, scn:Spirtu |
||
Радок 48: | Радок 48: | ||
[[pt:Mente]] |
[[pt:Mente]] |
||
[[ro:Minte]] |
[[ro:Minte]] |
||
[[ru:Ум]] |
|||
[[sq:Mendja]] |
[[sq:Mendja]] |
||
[[scn:Spirtu]] |
|||
[[simple:Mind]] |
[[simple:Mind]] |
||
[[sl:Um]] |
[[sl:Um]] |
Вэрсія ад 13:39, 19 ліпеня 2011
Розум — здольнасьць маніпуляваць абстрактнымі паняцьцямі ці здольнасьць аналітычнага мысьленьня з выцягваньнем вывадаў з апрацоўваемых зьвестак. Ужываньне назапашанага досьведу, каб справіцца з жыцьцёвымі сытуацыямі.
На сёньняшні дзень існуе мноства тэорыяў на конт розуму й ягоных функцыі. Першыя здагадкі на гэты конт былі зробленыя Заратустрам, Будай, Плятонам і Арыстотэлем, а таксама іншымі старажытнымі грэцкімі, індыйскімі, пазьней, ісламскімі й сярэднявечнымі эўрапейскімі філёзафамі. Папярэднія да сучасных уяўленьні аб розуме бачыліся, як адзін з аспэктаў душы, у тым сэнсе, што як боскае й несьмяротнае ён зьвязвае чалавечае мысленьне зь нязьменным прынцыпам існаваньня.
Якія ўласцівасьці адносяцца да розуму шмат абмяркоўвалася. Некаторыя псыхолягі сьцьвярджаюць, што толькі «вышэйшыя» інтэлектуальныя функцыі можна адносіць да розуму, у прыватнасьці, мысьленьне й памяць. З гэтага пункту гледжаньня эмоцыі, як то каханьне, нянавісьць, страх, радасьць, зьяўляюцца больш прымітыўнымі й суб'ектыўнымі й павінны разглядацца адрозна ад розуму. Іншыя сьцьвярджаюць, што розныя рацыянальныя й эмацыйныя станы ня могуць быць аддзелены, бо яны маюць тую ж прыроду й паходжаньне, і таму павінны быць разгледжаны ўсе як частка таго, што мы называем розумам.