Скунсавыя
Скунсавыя | |
Mephitis mephitis — тыповы від | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Падтып | Хрыбетныя (Vertebrata) |
Надкляса | Чатырохногія (Tetrapoda) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Падкляса | Зьвяры (Theria) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Атрад | Драпежныя (Carnivora) |
Падатрад | Сабакападобныя (Caniformia) |
Сямейства | Скунсавыя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Mephitidae Bonaparte, 1845 | |
Арэал | |
Скунсавыя (Mephitidae) — сямейства клясы сысуноў атрада драпежных, якая ўключае 12 відаў зь 4 сучасных родаў. Гэтыя жывёлы насяляюць Амэрыку ад поўдня Канады да Аргентыны; Mydaus абмежаваны Інданэзіяй, Малайзіяй і Філіпінамі. Скунсавыя сустракаюцца ў розных месцах пражываньня, у тым ліку ў адносна адкрытых лясах, лугах, сельскагаспадарчых зонах, адкрытых палях і камяністых горных раёнах.
Зьнешні выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скунсавыя адрозьніваюцца па прыкметных малюнках чорна-белых палос альбо плям. У іх надзвычай добра разьвіты анальныя залозы, з дапамогай якіх яны ствараюць шкодны пах для прадухіленьня пагроз. Spilogale маюць вагу ад 200 г да 1 кг; Conepatus вагой да 4,5 кг. Яны маюць адносна працяглы піск, шырокія, прысадзістыя целы і густа валасаты хвост. Іх канечнасьці кароткія, а кіпцюры надзейныя, якія добра падыходзяць для капаньня.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скунсавыя, ў асноўным, ўсяедныя. Яны часта ядуць расьліннасьць, вусякоў і іншых дробных бесхрыбетных, а таксама меншых хрыбетных, такіх як зьмеі, птушкі, грызуны. Яны начныя, не тэрытарыяльныя, размнажаюцца сэзонна. Скунсавыя маюць высокую сьмяротнасьць ад драпежнікаў і хвароб. Тыя, хто выжыве, могуць пражыць да 7 гадоў у дзікай прыродзе, хоць часьцей 5–6 гадоў, а ў няволі да 10 гадоў. Людзі ўяўляюць сабой значную пагрозу для скунсавых: альбо наўмысна забіваюць іх, альбо выпадкова на дарогах.
Сыстэматыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Mephitidae
- Conepatus
- Conepatus chinga
- Conepatus humboldtii
- Conepatus leuconotus
- Conepatus semistriatus
- Mephitis
- Mephitis macroura
- Mephitis mephitis
- Mydaus
- Mydaus javanensis
- Mydaus marchei
- Spilogale
- Spilogale angustifrons
- Spilogale gracilis
- Spilogale putorius
- Spilogale pygmaea
- †Martinogale
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Wund M. (2005) Mephitidae (анг.). Animal Diversity Web. Праверана 14.01.2021 г.
- Vaughan T., Ryan J., Czaplewski N. Mammalogy. — Jones & Bartlett Learning, 2011. — С. 314, 315. — 750 с. — ISBN 9780763762995 (анг.)
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |