Перайсьці да зьместу

Скаты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скаты
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаРыбы
КлясаХрастковыя рыбы
НадатрадСкаты
Бінамінальная намэнклятура
Batoidea

Скаты (Batoidea) — адзін з двух надатрадаў пласьцінашчэлепавых храстковых рыб. Зьмяшчае пяць атрадаў і 15 сямействаў. Для скатаў характэрна вельмі «сплюшчанае» цела і вялікія грудныя плаўнікі, што зрасьліся з галавой.

Пашча, ноздры і пяць пар шчэлепаў знаходзяцца на плоскім і, як правіла, сьветлым ніжнім баку. Хвост бізунападобнай формы. Большасьць скатаў жыве ў марской вадзе, аднак існуе і некалькі прэснаводных відаў (матора і інш.) Верхні бок у скатаў прыстасаваны паводле расфарбоўкі да той ці іншае жыцьцёвае прасторы і можа вар'явацца ад сьветла-пясчанай да чорнай. На верхнім баку разьмешчаны вочы і адтуліны, у якія пранікае вада для дыханьня.

Большасьць відаў скатаў вядзе прыдонны лад жыцьця і харчуецца малюскамі, ракамі і ігласкурымі. Пелагічныя віды харчуюцца плянктонам і дробнай рыбай.

Адным з найбольш вядомых відаў скатаў зьяўляецца манта (Manta birostris). Вялікіх памераў дасягаюць скаты зь сямейства арляковых, чый размах крылаў можа дасягаць 2,5 мэтра, а даўжыня — да пяці мэтраў; а таксама скаты зь сямейства хвастаколавых, які дасягае 2,1 мэтра ў шырыню і да 5,5 мэтраў у даўжыню.