Перайсьці да зьместу

Скаты-матылькі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Скаты-матылькі
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаРыбы
КлясаХрастковыя рыбы
НадатрадСкаты
СямействаСкаты-матылькі
Бінамінальная намэнклятура
Gymnuridae

Гімнуравыя (Gymnuridae) або Скаты-матылькі — сямейства скатаў. Да гімнуравых адносяцца 14 відаў, што дзеляцца на два роды. Абодва роды адрозьніваюцца адзін ад аднаго, што ў прадстаўнікоў роду этаплятэі на хвасьце маецца сьпінны плаўнік. У цэлым, хвост гімнуравых па параўнаньні з хвастамі іншых скатаў вельмі кароткі. Гімнуравыя мігруюць уздоўж узьбярэжжаў цёплых мораў, а таксама часам заплывают ў вусьці рэк.

Гімнуравыя — даволі буйныя скаты. Большасьць відаў дасягае размаху крылаў ад 1,5 да 2,5 м, Атлянтычныя скаты-матылькі (Gymnura altavela) могуць дасягаць нават 4 м[1].

  1. ^ Froese, Rainer, and Daniel Pauly, eds. (2009). "Gymnuridae" in FishBase.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Gymnuridae. Integrated Taxonomic Information System.