Перайсьці да зьместу

Савур-Магіла

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 47°55′22.75″ пн. ш. 38°44′25.94″ у. д. / 47.9229861° пн. ш. 38.7405389° у. д. / 47.9229861; 38.7405389

Вяршыня Савур-Магілы

Саву́р-Магі́ла (па-ўкраінску: Савур-Могила) — курган у Шахтарскім раёне Данецкай вобласьці, адна з вышынь Данецкага кражу (277,9 м). На вяршыні кургана знаходзіліся вартавы казацкі пост, умацаваньні Мівус-фронту. Пасьля Вялікай Айчыннай вайны на Савур-Магіле быў створаны мэмарыяльны комплекс. Курган уваходзіць у склад рэгіянальнага ляндшафтнага парку «Данецкі краж». У ходзе баёў у жніўні 2014 году падчас узброенага канфлікту на ўсходзе Ўкраіны мэмарыяльны комплекс быў разбураны.