Перайсьці да зьместу

Рэчыцапіва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ААТ «Рэчыцапіва»
Тып ААТ
Заснаваная 1973
Краіна
Разьмяшчэньне Рэчыца, вул. Маладзёжная 3а
Галіна піваварная
Прадукцыя піва

ААТ «Рэчыцапіва»беларускі бровар, разьмешчаны ў Рэчыцы. Заснаваны ў 1973 годзе. На лістапад 2008 году бровар выпускае 7,6% ад выпуску ўсяго беларускага піва[1].

1973: пачатак будаўніцтва піваварнага заводу ў Рэчыцы.

1975: заканчэньне будаўніцтва. Завод уведзены ў эксплюатацыю да новага году — 29 сьнежня 1975.

1978: выхад на праектную магутнасьць: 4 мільёны дал піва (у пераліку на 11%-е піва) і 10 тысяч тон соладу ў год. Пераход ад чыгуначных паставак да паставак спэцаўтатранспартам. У 70-х гадах завод вырабляў абавязковыя для савецкай піваварнай прамысловасьці гатункі — «Жигулёвское», «Мартовское», «Бархатное».

1984: пашырэньне асартымэнту. Замена бочкавага разьліваньня піва на бястарны спосаб дастаўкі.

1989: распрацоўка і выпуск знакамітага цёмнага «Рэчыцкага піва», які прынёс заводу ўсерэспубліканскую вядомасьць.

1991: пераход на арэндную форму гаспадараньня. Засваеньне пастэрызацыі. Выпуск слоікавага піва. Пераход на фірмовы асартымэнт прадукцыі. Першыя перамогі на міжнародных конкурсах-дэгустацыях.

1996: стварэньне акцыянэрнага таварыства «Речыцапіва». Засваеньне выпуску піва ў кегах. Пашырэньне рынкаў збыту ў Беларусі і ў Расеі.

2000: стварэньне беларуска-літоўскага сумеснага прадпрыемства «Рэчыцапіва» ААТ. Пачатак комплекснай рэканструкцыі заводу.

2002: прадпрыемства становіцца ляўрэатам конкурсу «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь».

2003: прадпрыемства становіцца ляўрэатам конкурсаў «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь» і «100 лепшых тавараў Рэспублікі Беларусь на рынку Расеі».

2004: завяршэньне асноўнага этапу рэканструкцыі. Распрацоўка новай маркетынгавай стратэгіі прадпрыемства. Пашырэньне дылерскай сеткі. Адкрыцьцё ўласных складоў у Гомелі, Магілёве, Менску. Выпуск новага гатунку «Лебенбир» — флягмана заводу, піва класа Прэміюм.

19 розных гатункаў піва варылася на Рэчыцкім заводзе без малога за 30 гадоў. У актыве Рэчыцкага заводу 24 узнагароды міжнародных выстаў, у тым ліку 18 залатых і 6 срэбных мэдалёў; Гран-Пры выставы «Піва і напоі — 2003» у Менску за піва «Рэчыцкае Цёмнае».

  • «Дняпроўскае»
  • «Кварта»
  • «Лебенбір»
  • «Рэчыцкае аматарскае»
  • «Рэчыцкае арыгінальнае»
  • «Рэчыцкае Партэр»
  • «Рэчыцкае сьветлае»
  • «Рэчыцкае цёмнае»
  • «Рэчыцкае хмяльное»
  • «Рэчыцкае юбілейнае»
  • «Рэчыцкае буршынавае»

Старыя (не выпускаюцца)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Беларускае»
  • «Асьвяжаючае»
  • «Палескае»
  • «Рэчыцкае»

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]