Рэнскі мэтрапалітэн
Выгляд
Рэнскі мэтрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Рэн, Францыя |
Пачатак працы | 15 сакавіка 2002 |
Лініі |
1 лінія Даўжыня: 9,4 км |
Колькасьць станцыяў | 15 |
Пасажырапаток на дзень | 135 тыс. (2013) |
Пасажырапаток на год | 33 млн. (2013) |
Схема мэтрапалітэну | |
Рэнскі мэтрапалітэ́н (па-француску: Métro de Rennes) — транспартная сыстэма ў горадзе Рэн, рэгіён Брэтань, Францыя. Мэтрапалітэн адчыніўся для пасажыраў 15 сакавіка 2002 году. Па стане на 2017 год мэтро складаецца з 1 лініі даўжынёй 9,4 км, якая йдзе з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход ад станцыі J.F. Kennedy да La Poterie цераз Рэнскі вакзал. Мэтро налічвае 15 станцыяў, 13 зь якіх — падземныя.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэтрапалітэн працуе ад 05:20 да 00:40 штодзень (акрамя чацьверу, пятніцы, суботы, калі працуе ад 05:20 да 01:35). Часьціня руху цягнікоў ад 80 сэкундаў у гадзіны-пік. Час язды ад канцавых станцыяў — 16 хвілінаў. Усе станцыі абсталяваныя плятформеннымі рассоўнымі дзьвярыма ды ліфтамі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная старонка (фр.)