Перайсьці да зьместу

Рэк (вёска ў Швэцыі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Царква ў вёсцы Рэк, Швэцыя. Зьлева пад дахам знаходзіцца рунічны камень Рэкстэн.

Рэк (па-швэдзку: Rök — вёска на ўсходзе Швэцыі, у камуне Эдэсгёг, у лэне Эстэр’ётлянд. Вядомасьць набыла дзякуючы найбуйнейшаму ў Швэцыі рунічнаму камяню, які знаходзіцца непасрэдна каля мясцовай царквы XIX стагодзьдзя (на месцы царквы XII стагодзьдзя).