Рэкстэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рунічны камень зь вёскі Рэк (Швэцыя)

Рэкстэн (па-швэдзку: Röksten, літаральна — «камень зь вёскі Рэк») — найбуйнейшы й найстарэйшы рунічны камень на тэрыторыі Швэцыі, які знаходзіцца ў вёсцы Рэк на ўсходзе краіны. Гэта найстаражытнейшы захаваны літаратурны помнік Швэцыі, а таксама найдаўжэйшы надпіс рунамі ў сьвеце (760 сымбаляў). Сам камень зьяўляецца блёкам сьветла-шэрага граніту; яго вышыня — 382 см (у т. л. 125 см — пад зямлёю), шырыня — 138 см, таўшчыня — ад 19 да 43 см. Камень з надпісам датуецца першай паловай IX стагодзьдзя. Тэкст высечаны з усіх чатырох бакоў камяню; згодна першых радкоў, ён зроблены вікінгам Варынам у гонар яго загінуўшага сына Вэмуда. У тэксьце ўзгадваецца некі Т’ёдрык — доўгі час лічылася, што меўся на ўвазе кароль остготаў Тэадорых Вялікі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]