Рэгулярны парк
Рэгулярны парк (або сад; таксама францускі або геамэтрычны парк/сад; або барокавы парк/сад) — парк, які мае геамэтрычна правільную пляніроўку, звычайна з выяўленай сымэтрыяй і рэгулярнасьцю кампазыцыі. Характарызуецца прамымі алеямі, якія зьяўляюцца восямі сымэтрыі, кветнікамі, партэрамі і басэйнамі правільнай формы, стрыжкай дрэваў і хмызьнякоў з наданьнем пасадкам разнастайных геамэтрычных формаў.
Уладкаваньне паркаў у рэгулярным стылі дасягнула найвышэйшага піку ў Францыі ў эпоху барока (XVII—XVIII стагодзьдзі), прыкладам чаго зьяўляецца Вэрсальскі парк, створаны для Людовіка XIV ляндшафтным архітэктарам Андрэ Лёнотрам. Моду на рэгулярныя паркі хутка перанялі ў іншых краінах Эўропы[1]; адсюль распаўсюджаная назва рэгулярных садоў як «францускіх» (па-француску: jardin à la française). Аднак яна гістарычна недакладная — рэгулярныя сады ўзьніклі ў Італіі ў Эпоху Адраджэньня, а найбольшай выдасканаленасьці дасягнулі ў Ангельшчыне ў XIX стагодзьдзі, дзе стала практыкавацца стрыжка пасадак у складаных і экзатычных формах (у выглядзе жывёлаў, птушак, грыбоў, сьпіраляў і г. д.; глядзіце Тапіяр).[2]
Рэгулярныя сады і паркі вельмі распаўсюджаны пры палацах і замках; як правіла, яны зьяўляюцца важнай састаўнай часткай палацава-паркавых ансамбляў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэгулярны парк — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Éric Mension-Rigau, Les jardins témoins de leur temps в Historia, n° 7/8, 2000
- ^ Курбатов В. Я. Всеобщая история ландшафтного искусства. Сады и парки мира. — М.: Эксмо, 2008. — ISBN 5-669-19502-2
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Yves-Marie Allain и Janine Christiany, L'art des jardins en Europe, Citadelles et Mazenod, Paris, 2006
- Claude Wenzler, Architecture du jardin, Editions Ouest-France, 2003
- Lucia Impelluso, Jardins, potagers et labyrinthes, Hazan, Paris, 2007.
- Philippe Prevot, Histoire des jardins, Editions Sud Ouest, 2006