Румынская Вікіпэдыя
Румынская Вікіпэдыя | |
Галоўная старонка румынскай Вікіпэдыі 25 лістапада 2007 | |
Слоган | Enciclopedia liberă |
---|---|
Тып | Інтэрнэт-энцыкляпэдыя |
Даступныя мовы | Румынская |
Уладальнік | Wikimedia Foundation |
Пачатак працы | 19 чэрвеня 2003 |
Камэрцыйны? | Не |
Рэгістрацыя | Неабавязковая |
Ліцэнзія | CC BY-SA 3.0[d] і ЛВД ГНУ |
ro.wikipedia.org |
Румынская Вікіпэдыя (па-румынску: Wikipedia în limba română) — разьдзел Вікіпэдыі на румынскай мове. Гэта 29-ы па велічыні разьдзел Вікіпэдыі ў сьвеце, заснаваны 19 чэрвеня 2003 году. Па стане на 23 сьнежня 2024 году зьмяшчае 501 561 артыкул
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Цягам свайго існаваньня румынская Вікіпэдыя мела пэўныя праблемы. Напрыклад, аўтаматычнае стварэньне сэрыі праектаў на іншых мовах стымулявала стварэньне малдаўскай Вікіпэдыі на малдаўскай мове, паколькі гэтая мова мела па стандарце ISO 639 коды mo ды mol, асобныя ад румынскай мовы. Напачатку гэты праект прымаў артыкулы як на лацініцы, так і кірыліцай (форма малдаўскай мовы да 1989), што моцна паўплывала на памяншэньне колькасьці артыкулаў у румынскай Вікіпэдыі. Пасьля шматлікіх ды гарачых абмеркаваньняў праект быў замарожаны ў 2006, бо малдаўская і румынская мовы былі прызнаныя ідэнтычнымі і ніводны з носьбітаў абедзьвюх моваў не праявіў жаданьня пісаць кірыліцай. У 2010 румынская Вікіпэдыя пачала выкарыстоўваць натуральныя дыякрытычныя знакі, дакладней – коскі пад ș і ț (ш і ц), якія дагэтуль пісаліся як s i t (с і т). Гэты працэс неўзабаве быў аўтаматызаваны, і цяпер калі хтосьці піша або шукае ўнутры Вікіпэдыі без дыякрытыкаў, такія памылкі выпраўляюцца аўтаматычна.