Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка (1917—1922)
Расейская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка Российская Социалистическая Федеративная Советская Республика | |||||
| |||||
| |||||
Афіцыйная мова | Расейская мова | ||||
Сталіца | Петраград (1917—1918), Масква (1917—1922) | ||||
Найбуйнейшы горад | Петраград, Масква, Ніжні Ноўгарад, Растоў-на-Доне | ||||
Форма кіраваньня | савецкая рэспубліка | ||||
Валюта | Расейскі рубель | ||||
Незалежнасьць | 1917—1922 |
Савецкая Расея — неафіцыйная назва самастойнай сацыялістычнай расейскай дзяржавы ў пэрыяд пасьля кастрычніцкага перавароту 1917 году і да стварэньня СССР у 1922 годзе (з 19 ліпеня 1918 году афіцыйна — РСФСР).
Акрамя таго, у больш шырокім тлумачэньні, асабліва ў замежнай прэсе, Савецкай Расеяй у пазьней часта называўся ўвесь СССР (або РСФСР у яго складзе).
У цяперашні час тэрмін Савецкая Расея выкарыстоўваецца рознымі гісторыкамі ў розных сэнсах, у залежнасьці ад кантэксту.
Узаемаадносіны РСФСР з самастойнымі савецкімі рэспублікамі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку 1919 году ў дзяржавах Украіны, Беларусі, Эстоніі, Латвіі і Летувы ўсталявалася савецкая ўлада. РСФСР разглядала гэтыя дзяржавы як сувэрэнныя, і пачала зь імі цесныя адносіны, якія датычыліся рашэньня ваенных, эканамічных і іншых праблемаў.
У чэрвені 1919 году быў прыняты дэкрэт УЦВК «Аб аб’яднаньні Савецкіх Рэспублік: Расеі, Украіны, Латвіі, Летувы, Беларусі для барацьбы з сусьветным імпэрыялізмам». У адпаведнасьці зь ім аб’яднаньню падлягалі рэспубліканскія органы ваеннай арганізацыі і ваеннага камандаваньня, СНГ, наркаматы фінансаў, працы, шляхоў зносінаў. Для кіраўніцтва гэтымі галінамі прадугледжвалася стварэньне адзіных калегіяў. Да 1920 году ў Летуве, Эстоніі і Латвіі савецкая ўлада была ліквідаваная і саюзныя адносіны спыніліся.
Аб’яднаньне ў СССР
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 сьнежня 1922 году ў Маскве на канфэрэнцыі дэлегацыяў ад зьездаў Саветаў РСФСР, УССР, БССР і ЗСФСР была падпісана Дамова пра ўтварэньне СССР. Гэты дакумэнт быў зацьверджаны 30 сьнежня 1922 году Першым Усесаюзным зьездам Саветаў і падпісаны часткамі дэлегацыяў. Гэта дата і лічыцца датаю ўтварэньня СССР, хоць Савет Народных Камісараў СССР (Урад) і наркаматы (міністэрствы) былі створаны толькі 6 ліпеня 1923 году.