Перайсьці да зьместу

Раніца (Бэрлін)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раніца
Тэматыка беларуская газэта ў Эўропе
Пэрыядычнасьць 1-4 разы на месяц
Краіна Сьцяг Трэцяга райху Нямеччына
Заснавальнік Фабіян Акінчыц, Анатоль Шкутка
Галоўны рэдактар Фабіян Акінчыц,
Мікола Шкялёнак,
Вітаўт Тумаш,
Станіслаў Грынкевіч-малодшы,
Станіслаў Станкевіч
Дата заснаваньня 1939
Дата закрыцьця красавік 1945
Мова Беларуская

Раніца (3 сьнежня 193921 сакавіка 1945) — беларуская грамадзка-палітычная газэта, выходзіла у Бэрліне. Пабачыла сьвет 235 нумароў.

У розныя гады газэту рэдагавалі Фабіян Акінчыц, Мікола Шкялёнак, Вітаўт Тумаш, Станіслаў Грынкевіч-малодшы, Станіслаў Станкевіч.

Газэта задумвалася як выданьне для беларусаў ваеннапалонных польскага войска ў Нямеччыне. Хутка стала агульнай для беларусаў Заходняй і Цэнтральнай Эўропы.

Акрамя абавязковых артыкулаў фашыстоўскай прапаганды друкавала вартыя літаратурныя і гістарычныя працы. Напрыклад, у ёй былі надрукаваныя першыя вершы Ларысы Геніюш.