Раман Станіслаў Сангушка
Выгляд
Roman Adam Stanisław Sanguszko | |
Герб «Пагоня Літоўская» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 24 красавіка 1800 |
Памёр | 26 сакавіка 1881 |
Род | Сангушкі |
Бацькі | Яўстах Эразм Клементына Чартарыйская |
Жонка | Натальля Патоцкая |
Дзеці | Марыя Клемэнтына (1830—1903) |
Дзейнасьць | афіцэр |
- У Вікіпэдыі ёсьць артыкулы пра іншых людзей зь імем Раман Сангушка.
Рама́н Станісла́ў Сангу́шка (па-польску: Roman Stanisław Sanguszko (нар. 24 красавіка 1800 году ў в. Антаніны, Валынь — пам. 26 сакавіка 1881 году ў Славуце) — князь, грамадзкі дзяяч.
Сын генэрала Яўстаха Эразма Сагнушкі, старэйшы брат Уладыслава Гераніма Сангушкі. Служыў у гвардыі Расейскай імпэрыі. Трапіў у палон у бітве пад Лысабокамі пад час паўстаньня 1830—1831 г.г. За ўдзел у паўстаньні быў сасланы ў Сыбір, а потым на Каўказ. На Каўказе ўдзельнічаў у сутычках зь мясцовымі горнымі плямёнамі, быў кантужаны. У 1844 годзе вярнуўся на радзіму. Шмат зрабіў для разьвіцьця мястэчка Славуты. Заснаваў тут суконную фабрыку, гадаваў арабскіх скакуноў. Памёр 26 сакавіка 1881 году.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Kelmentyna Sanguszkowa Польская лічбавая бібліятэка (пол.)
- http://republika.pl/sanguszko/sanguszko14.htm (пол.)
- http://www.gutenberg.org/ebooks/17732 Гісторыі Джозэфа Конрада на Праекце Гутэнберга (анг.)
- ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.