Райфл
Райфл | |
анг. Rifle | |
Разьмяшчэньне ў графстве і штаце | |
Дата заснаваньня: | 1882 |
Горад з: | 18 жніўня 1905 (119 гадоў таму) |
Краіна: | ЗША |
Штат: | Каларада |
Графства: | Гарфілд |
Мэр: | Рэндзі Ўінклер |
Плошча: | 11,2 км² |
Вышыня: | 1630 м н. у. м. |
Насельніцтва | |
колькасьць: | ▲ 9172 чал. (2010)[1] |
шчыльнасьць: | 818,93 чал./км² (2010) |
этнічны склад: | 92% белых (2000) |
Часавы пас: | UTC-7 |
летні час: | UTC-6 |
Тэлефонны код: | +1-970 |
Паштовы індэкс: | 81650 |
ФСАЗ: | 08-64255 |
Геаграфічныя каардынаты: | 39°32′12.8″ пн. ш. 107°46′58.8″ з. д. / 39.536889° пн. ш. 107.783° з. д.Каардынаты: 39°32′12.8″ пн. ш. 107°46′58.8″ з. д. / 39.536889° пн. ш. 107.783° з. д. |
± Райфл | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
www.rifleco.org |
Райфл — горад і муніцыпалітэт у графстве Гарфілд штату Каларада (Злучаныя Штаты Амэрыкі). Ягонае насельніцтва паводле зьвестак перапісу 2010 году складае 9172 жыхары. У перакладзе з ангельскай слова Райфл азначае «стрэльба». Горад быў названы па назьве мясцовай крыніцы Райфл-крык, якая, у сваю чаргу, атрымала назву з той нагоды, што, паводле мясцовай легенды, адзін паляўнічы, што паляваў у гэтых мясьцінах у канцы XIX стагодзьдзя, забыўся на беразе гэтай крыніцы сваю стрэльбу[2].
Райфл зьяўляецца рэгіянальным цэнтрам буйной жывёлагадоўлі і знаходзіцца побач зь міжштатным гайвэем I-70 абапал ракі Каларада ў тым месцы, дзе ў яе ўпадае Райфл-крык. Горад быў заснаваны ў 1882 годзе[3] Абрамам Максьфілдам, атрымаў гарадзкія правы ў 1904 годзе. У горадзе месьціцца муніцыпальны аэрапорт Райфл, які абслугоўвае мясцовыя і рэгіянальныя авіялініі.
За 12 міляў ад гораду месьціцца Горны Парк Райфл, які належыць і адмініструецца гарадзкімі ўладамі. Ён вядомы сваімі трасамі для ўзлазаньня на адхільныя скалы.
Улетку 2014 году ў гэтым горадзе адбыліся выступленьні ў абарону права на адкрытае нашэньне зброі, якое ў штаце Каларада зьяўляецца канстытуцыйным і абмежаванае толькі ў Дэнвэры.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Райфл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Гандлёвая палата Райфлу (анг.)